• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Мы жывем у няпростыя часы, калі простых рашэнняў нядосыць»

    22 красавіка, 2024

    Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам на Мальёрцы, дзе выступіла на Саміце спікераў парламентаў ЕС. У прамове Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі і падкрэсліла: беларусы не хочуць быць часткай «рускага свету»

    Што важнага адзначыла лідарка?

     📌 «Наш народ хоча быць часткай Еўропы, а не «рускага свету». І гаворка ідзе не толькі пра лепшае жыццё. Гэта пытанне нашага выжывання як нацыі. Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы. Іх нельга ўлагодзіць. Іх нельга перавыхаваць. Іх можна толькі перамагчы».

     📌 «Парламенты могуць змяніць сітуацыю. У адрозненне ад многіх, вы можаце называць рэчы сваімі імёнамі: Лукашэнка і Пуцін – злачынцы. А Беларусь – гэта Еўропа, а не Расія. Падтрымайце еўрапейскія памкненні беларусаў. Трэба, каб, калі надыдзе час, дзверы ЕС былі адчыненыя для нас».

     📌 «Выступайце з заявамі, арганізуйце слуханні па Беларусі. Стварайце групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў вашых парламентах і давайце ім афіцыйны статус. Пакажыце на практыцы, што вы прызнаеце дэмакратычную Беларусь, а не нелегітымны рэжым у Мінску».

     📌 «На наступным тыдні мы падпішам мемарандум аб супрацоўніцтве з Еўрапейскім Парламентам. Так, раней так не рабілі. Мы жывем у няпростыя часы, калі простых рашэнняў нядосыць».

    Апошнія навіны