У памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыюе ўскладанне кветак да помніку «Маці Чарнобыля» ў Вільні. У мерапрыемстве будзе ўдзельнічаць каманда Офіса і замежныя дыпламаты, беларускія актывісты і актывісткі, а таксама прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадскіх арганізацыяў, ініцыятываў і СМІ.
Мерапрыемства адкрытае! Калі вы знаходзіцеся ў Вільні – далучайцеся да ўскладання кветак 26 красавіка, а 12:00, у парку Сапегаў у Вільні.
Святлана Ціханоўская: «Трагедыя на Чарнобыльскай АЭС – наш супольны боль. Гэтая катастрофа пакінула моцны адбітак на краінах нашага рэгіёну. Яе ніколі не забудзе сусветная гісторыя. Нельга забываць і нам. Каб разам ушанаваць памяць пра ахвяраў аварыі, далучайцеся да ўскладання кветак, а таксама да іншых акцыяў і сустрэчаў, прымеркаваных да гадавіны трагедыі, у вашых гарадах».