Святлана Ціханоўская: «Нашая мэта – пабудаваць краіну, дзе сацыяльныя правы гарантаваныя, а не проста дэкларуюцца»
У іспанскай Малазе беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Кангрэсе Еўрапейскіх Сацыялістаў і Дэмакратаў і выступіла перад главамі дзяржаў і ўрадаў, палітычнымі лідарамі і актывістамі з усёй Еўропы. Святлана Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на ролі беларускіх сацыял-дэмакратаў у абароне незалежнасці нашай краіны: «У гэтай зале ёсць прадстаўнікі беларускіх сацыял-дэмакратаў БСДП і «Народнай Грамады». Нягледзячы на палітычныя рэпрэсіі […]
Прамова Святланы Ціханоўскай на Кангрэсе Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, 2023
«Паважаны Старшыня Лёвен, Паважаны Пэдра Санчэс, Паважаныя дэлегаты Кангрэса Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, Прыхільнікі дэмакратыі і сябры свабоднай Беларусі, Я хацела б распачаць сённяшні выступ, павіншаваўшы беларускіх сацыял-дэмакратаў са 120-годдзем з дня заснавання іх партыі. Беларускія сацыял-дэмакраты былі галоўнай сілай, якая выступала за беларускую незалежнасць, якую абвясцілі больш за сто гадоў таму. Тады яны змагаліся супраць […]
Святлана Ціханоўская адкрыла першую беларуска-эстонскую Канферэнцыю
Сёння ў Таліне распачалася маштабная Канферэнцыя, арганізаваная міністэрствам замежных справаў Эстоніі ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай – і з’яўляецца першай у такім фармаце. Мерапрыемства сабрала каля 250 удзельнікаў. Гэта прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, беларускія актывісты і медыя, а таксама члены эстонскага ўраду, эксперты і дыпламатычны корпус. На Канферэнцыі абмяркоўваюцца эстонска-беларускія адносіны, стратэгія […]
Святлана Ціханоўская заклікала Яна Ліпаўскага зрабіць выключэнні для беларусаў з закона аб візавых абмежаваннях у Чэхіі
Беларуская лідарка сустрэлася міністрам замежных справаў Чэхіі Янам Ліпаўскім у Вільні. Святлана Ціханоўская падзякавала міністэрству замежных справаў Чэхіі за візавую праграму «Грамадзянская супольнасць» і дапамогу былым палітвязням. Некалькі беларусаў атрымалі міжнародную абарону і ўрадавыя стыпендыі. Міністр Ліпаўскі распавёў, што на 2024-2025 год выдзелена яшчэ 5 урадавых стыпендый для беларусаў у Чэхіі. Падчас дыялогу Ціханоўская заклікала […]
Дарадца Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023»
Учора ў Бруселі дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023», якую штогод уручаюць жанчынам за прасоўванне еўрапейскіх каштоўнасцяў. Маргарыта Ворыхава прысвяціла гэтую прэмію ўсім маладым лідарам Беларусі. «Маладыя людзі граюць вырашальную ролю ў фармаванні будучыні і абароне дэмакратыі. І гэтая ўзнагарода – пацвярджэнне велізарнага патэнцыялу і […]
Міністр па еўрапейскіх справах Ірландыі наведаў Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні
9 лістапада Міністр па еўрапейскіх справах Ірландыі Пітэр Бэрк наведаў Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні. У сустрэчы таксама ўзяла ўдзел амбасадарка Ірландыі ў Літве Шэнна МакХ’ю, у тым ліку адказная за супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Падчас сустрэчы Ціханоўская і Бэрк абмеркавалі падтрымку праграмаў рэабілітацыі палітвязняў і сем’яў рэпрэсаваных, узгадаўшы пра досвед Ірландыі ў праграмах […]
Прамова Святланы Ціханоўскай на Форуме будучыні дэмакратыі ў Вільні, 2023
«Дарагія прыхільнікі дэмакратыі, дарагія сябры свабоднай Беларусі, Перш за ўсё я хачу падзякаваць арганізатару форуму, міністру Ландсбергісу, за яго правядзенне. Барацьба за дэмакратыю цяжкая. Каб перамагчы ў гэтай барацьбе, нам патрэбныя моцныя лідары. І вы, шаноўны міністр, адзін з іх. Вы сталі сапраўдным ворагам дыктатараў усяго свету, і я думаю, гэта нагода ганарыцца. Для нас, […]
Прамова Святланы Ціханоўскай на семінары па свабодзе СМІ ў Беларусі, Вільня, 2023
«Паважаная прафесар Шэшэльгіце, Дзякуй, што прадставілі мяне. Некалькі тыдняў таму мы ўжо сустракаліся тут, у вашым інстытуце, каб абмеркаваць, як палепшыць літоўска-беларускія адносіны. Сёння мы абмяркуем, як садзейнічаць свабодзе СМІ. Думаю, з вашай дапамогай мы можам прынесці пазітыўныя змены ў шмат якія аспекты жыцця. Я хачу падзякаваць усім арганізатарам гэтага цудоўнага мерапрыемства: пасольству Фінляндыі, Ірландыі […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на Берлінскай канферэнцыі, 2023
«Паважаны Крыстафер Кнох, дзякуй за ветлівае прадстаўленне, Паважаны Армін Лашэт, Дарагія сябры, Для мяне заўсёды вялікі гонар і радасць выступіць перад маладымі лідарамі Еўропы. Яшчэ некалькі гадоў таму я не магла ўявіць сябе на гэтым месцы. Ды і сёння мне было б больш звыкла апынуцца ў зале і слухаць іншых спікераў. Ведаеце, усе вядомыя палітыкі […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала з прадстаўніцай YouTube падтрымку беларускай мовы на платформе
Беларуская лідарка наведала рэгіянальны офіс YouTube у Берліне, дзе сустрэлася з кіраўніцай YouTube, адказнай за сувязі з урадамі, Сабін Франк. На сустрэчы абмеркавалі падтрымку беларускай мовы на платформе YouTube, прасоўванне беларускага кантэнту і блакаванне рэжымнай прапаганды. На сустрэчы гаварылі аб падтрымцы беларускай мовы на платформе YouTube. Цяпер яна даступная ў інтэрфейсе, падтрымліваецца ў бальшыні сэрвісаў […]
Святлана Ціханоўская – Віктару Бабарыку: «Я веру, што вы не апусцілі рукі»
Святлана Ціханоўская: «Сёння, 9 лістапада, у Віктара Бабарыка юбілей – 60 гадоў. Гэта ўжо чацвёрты дзень нараджэння, які ён праводзіць за кратамі. Чарговы дзень, які Віктар Дзмітрыевіч не зможа правесці так, як любіць – у коле сям’і. Як і тысячы беларусаў, ён утрымліваецца ў нечалавечых умовах. Да яго перасталі дапускаць адваката, не даюць сустракацца са […]
Нямецкі Бундэстаг прыняў рэзалюцыю па Беларусі
Сёння Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па міжнародных справах Бундэстагу і заклікала дэпутатаў прыняць рэзалюцыю па Беларусі. Пасля ў Бундэстагу адбыліся дэбаты, дзе была прынята рэзалюцыя «За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і». У тэксце рэзалюцыі адзначаецца: «Нямецкі Бундэстаг цвёрда стаіць на баку ўсяго беларускага дэмакратычнага руху, Святланы Ціханоўскай і ўзначаленага ёй Абʼяднанага Пераходнага Кабінета. Беларусы […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дарадцам Канцлера Германіі па знешняй палітыцы і бяспецы Енсам Плётнэрам
Беларуская лідарка і Енс Плётнэр абмеркавалі выдачу пашпартоў замежніка для беларусаў Германіі, пытанне прызнання новага беларускага пашпарта, а таксама магчымыя крокі для вызвалення палітвязняў і падтрымкі іх сем’яў. Падчас сустрэчы палітыкі гаварылі пра стратэгію па Беларусі, санкцыйны ціск і закрыццё шчылінаў для іх абыходу, міграцыйны крызіс і расійскую вайсковую прысутнасць у Беларусі. Ціханоўская папрасіла Германію […]
Святлана Ціханоўская – у Бундэстагу: «Тыраны спадзяюцца, што свет забудзе пра Беларусь. Мы не павінны гэтага дапусціць»
Беларуская лідарка выступіла са зваротам да Камітэта па міжнародных справах Бундэстагу. Яна заклікала нямецкіх парламентарыяў прыняць рэзалюцыю ў падтрымку Беларусі. Дакумент мае намерам забяспечыць падтрымку дэмакратычным сілам, грамадзянскай супольнасці, незалежным медыя і асудзіць злачынствы рэжыму Лукашэнкі. Святлана Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на недапушчальнасці стаўлення да беларусаў, як да рэжыма. Яна нагадала пра шматлікія ціхія акцыі супраціву, […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на пасяджэнні Камітэта па замежных справах Бундэстага, 2023
«Паважаны Старшыня Міхаэль Рот, Паважаныя члены Камітэта па замежных справах, Дарагія сябры, Найперш я хацела б падзякаваць вам ад імя ўсіх беларусаў за тое, што падтрымліваеце нас у нашай барацьбе за дэмакратыю. Цяпер вырашальны час не толькі для народаў Беларусі і Украіны, але і для ўсёй Еўропы. І я радая, што тэма Беларусі працягвае аб’ядноўваць […]
Развіццё кампаніі салідарнасці і праграм рэабілітацыі для беларускіх палітвязняў: сустрэча Ціханоўскай з кіраўніцтвам Libereco
Беларуская лідарка наведала офіс швейцарска-нямецкай арганізацыі Libereco, дзе сустрэлася з дырэктарам Маркам Фіберам і яго камандай. Libereco актыўна падтрымлівае беларускіх палітзняволеных і дзякуючы іх праграме, больш за 300 дэпутатаў з 21 Парламента сталі хроснымі нашых герояў. Святлана Ціханоўская падзякавала арганізацыі Libereco за падтрымку і падкрэсліла важнасць існавання праграмаў рэабілітацыі для тых, хто ўжо выйшаў на […]
Святлана Ціханоўская: «Пытанне Беларусі павінна гучаць паўсюль»
Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у мітынгу беларусаў каля Брандэнбурскай брамы. Разам з ёй удзельнічалі прадстаўнікі арганізацыі «Разам», Народных амбасадаў Беларусі, арганізацыі Libereco, якая займаецца падтрымкай беларускіх палітвязняў. Падчас свайго выступу Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў быць больш актыўнымі ў працы з палітыкамі і медыямі. Падымаць пытанне Беларусі на ўсіх узроўнях: сустрэчах, мітынгах і канферэнцыях. Таксама лідарка распавяла […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на мітынгу беларускай дыяспары ў Берліне, 2023
«Дарагія беларусы, Шаноўныя нямецкія сябры, Тут, за маёй спінай, трыццаць пяць гадоў таму праходзіла мяжа між свабодным светам і савецкай імперыяй – тагачасным варыянтам «русского міра». Тады нямецкі народ быў падзелены на дзве часткі – сітуацыя, добра знаёмая беларусам. Каб пабачыць сваіх блізкіх, ці проста каб глынуць вольнага паветра людзі былі вымушаныя ўцякаць на Захад […]
Вырашэнне пытанняў легалізацыі беларусаў у Польшчы
Сёння прайшла чарговая сустрэча працоўнай групы пры МУС Польшчы. Беларускі бок прадстаўляла дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр і прадстаўніца Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні легалізацыі дзяцей грамадзян Беларусі, народжаных у Польшчы. Зараз беларусы сутыкаюцца са складанасцямі ў легалізацыі сваіх нованароджаных дзяцей у Польшчы. Падчас сустрэчы прадстаўнікі МУС заявілі, […]
Святлана Ціханоўская і Ганна Люрман абмеркавалі спрашчэнне легалізацыі беларусаў Нямеччыны
У дыялогу з нямецкай міністаркай па справах Еўропы Святлана Ціханоўская ўзняла пытанні дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежным медыя, а таксама павелічэнне падтрымкі для рэпрэсаваных. Асобна абмеркавалі дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне, якім Нямеччына раней перадала 5 джыпаў і мабільны шпіталь. Міністарка анансавала падрыхтоўку дакументаў, што спросцяць легалізацыю беларусаў у Германіі. У прыватнасці, урад падрыхтуе […]
Святлана Ціханоўская: «У нас ёсць моцная міжнародная кааліцыя саюзнікаў»
Беларуская лідарка выступіла ў Берліне на першай сустрэчы Альянса групаў «За дэмакратычную Беларусь». Такія групы ўжо існуюць у 22 краінах свету. Удзел у мерапрыемстве ўзялі кіраўнікі парламенцкіх групаў з Аўстрыі, Францыі, Грузіі, Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі і Іспаніі. Анлайн далучыліся парламентарыі з Ірландыі, ЗША і Украіны. У прамове Святлана Ціханоўская […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на сустрэчы групаў «За дэмакратычную Беларусь» у Берліне, 2023
«Паважаныя Герхард Валерс, Юазас Алекас, Поль Галес, Аніка Глогоўскі-Мертэн, Марка Фібер, Шаноўнае спадарства, паважаныя калегі, Сябры дэмакратычнай Беларусі, Я вельмі радая, што мы нарэшце сабраліся тут, у Берліне. Мы працавалі над арганізацыяй сённяшняга мерапрыемства на працягу многіх месяцаў. І дазвольце мне пачаць са слоў падзякі паважанаму Фонду імя Конрада Адэнаўэра за магчымасць правесці яго. Дзякую […]
Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе новага амбасадара Чэхіі
Алеш Опата будзе прадстаўляць інтарэсы Чэхіі ў Літве, а таксама падтрымліваць сувязь з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Падчас размовы беларуская лідарка і Алеш Опата абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў у Чэхіі, у тым ліку выдачу пашпартоў замежніка для нашых грамадзянаў, якія не могуць вярнуцца дамоў. Такі пашпарт ужо атрымала юная беларуска Вара, якая дапамагае нашым добраахвотнікам ва […]
Юная беларуска, якая дапамагае добраахвотнікам ва Украіне, атрымала пашпарт замежніка ў Чэхіі
Святлана Ціханоўская: «Сябры, памятаеце цудоўную дзяўчынку Вару? Маленькая беларуска два гады збірала на дрон, а потым перадала яго байцам Палка Кастуся Каліноўскага разам з кранальным лістом. Здавалася, у гісторыі пастаўлена кропка. Але я не дарма звала Вару нашай маленькай гераіняй! У такім юным узросце яна кожны дзень робіць добрыя справы і з усіх сіл імкнецца дапамагчы […]
Беларуска-ўкраінскі форум Астрожскіх: праекты па прававой экспертызе і спецпрадстаўнік Беларусі ў Вярхоўнай Радзе
4-5 лістапада ў Львове прайшоў другі беларуска-ўкраінскі форум імя Астрожскіх, дзе абмяркоўваліся разнастайныя фарматы ўзаемадзеяння між краінамі. З беларускага боку ўдзел узялі прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Палка Кастуся Каліноўскага, а таксама палітычныя эксперты. Падчас сустрэчы яны разам з украінскімі палітыкамі і дэпутатамі Вярхоўнай Рады шукалі рашэнні актуальных праблем беларусаў ва Украіне. Вынікам […]
Швецыя прызначыла спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Швецыі Тобіасам Більстрамам. Бакі абвясцілі аб прызначэнні Швецыяй спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю. Яго сфера адказнасці – праца з беларусамі ў выгнанні, супрацоўніцтва з дэмсіламі, умацаванне міжнародных адносінаў. Пост заняла Крысціна Юханесан, былая амбасадарка Швецыі ў Беларусі. Швецыя далучылася да Францыі, Эстоніі, Літвы, Польшчы, якія раней таксама […]
Святлана Ціханоўская распавяла пра планы на працоўны візіт у Берлін
«На наступным тыдні мы з камандай наведаем Берлін. Тут будзе створаны Альянс «За дэмакратычную Беларусь», куды ўвойдуць дзясяткі парламенцкіх групаў з розных краінаў свету. Мы збярэмся разам, каб выпрацаваць агульную стратэгію па Беларусі. Абмяркуем, якім чынам дапамагчы беларусам не толькі за мяжой, але і ўнутры краіны. Падчас візіту я сустрэнуся са спікеркай Бундэстагу, камітэтам па […]
Аўтамабілям з расійскімі нумарамі забаранілі знаходзіцца ў Латвіі пасля 14 лютага 2024 года
Сейм Латвіі канчаткова прыняў папраўкі, якія забараняюць знаходжанне ў Латвіі аўтамабіляў з расійскай рэгістрацыяй. Па новых правілах, уладальнікі расійскіх аўто павінны перарэгістраваць іх на працягу 3,5 месяца або вывезці машыну з краіны. Пасля 14 лютага 2024 года аўтамабілі з расійскімі нумарамі змогуць знаходзіцца ў Латвіі толькі транзітам. Парушальнікаў новых правілаў улады Латвіі будуць штрафаваць, а іх аўто […]
Давайце сёння ўспомнім нашых герояў
Святлана Ціханоўская: «Дзяды – важны дзень для беларусаў яшчэ са старажытных часоў. Сёння, згодна з традыцыяй, беларусы наведаюць магілы родных, блізкіх і сяброў. З цеплынёй, але і з болем у душы, мы згадаем родных і блізкіх, якія больш не з намі. Але ж беларусы – гэта вялікая сям’я. Таму сёння давайце разам успомнім нашых беларускіх […]