• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэч на палях Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі, якая праходзіць 21-22 траўня

    23 мая, 2024

    З былым міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам беларуская лідарка абмеркавала сітуацыю з палітвязнямі, бяспеку ў рэгіёне, і падзякавала за рашэнне Літвы не ўводзіць дадатковыя абмежаванні супраць беларусаў. 

    З Магдаленай Андэрсан, лідаркай апазіцыі, старшынёй сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі і былой прэм’ер-міністаркай Швецыі Святлана Ціханоўская абмеркавала палітыку Швецыі па Беларусі, а таксама падтрымкі для беларускіх палітычных партыяў і прафсаюзаў.

    У шведскім Рыксдагу Ціханоўская сустрэлася з групай «За дэмакратычную Беларусь». Удзел бралі больш за 20 дэпутатаў. Ціханоўская заклікала дэпутатаў правесці кампанію салідарнасці з шведска-беларускай грамадзянкай Галінай Краснянскай, а таксама браць патранаж над палітвязнямі.

    Апошнія навіны