• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Радаўніцай

    14 мая, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Дарагія мае, шчыра віншую вас з Радаўніцай! Гэты дзень для нас заўжды быў важным, бо беларусы добра ведаюць, якую падтрымку дае сям’я. Сёння мы не проста ўзгадваем продкаў, а нібыта адчуваем іх жывымі побач з намі. Мы ўваскрашаем у памяці іх выявы, дзелімся з імі радасцямі і навінамі.

    Не ўсе сёння маюць магчымасць пайсці на могілкі да родных ды блізкіх. Гэта вельмі балюча, бо рэжым намагаецца адняць у нас нават магчымасць трымацца за карані. Мы не можам прыбрацца на могілках, прынесці кветкі, дакрануцца да крыжоў… Але, нягледзячы на складанасці, сваё неба мы носім з сабою, а родных людзей трымаем у сэрцы. Здолеем і гэта!

    Са святам!»

    Sviatlana Tsikhanouskaya_Radaunitsa

    Апошнія навіны