Беларуская лідарка распачала працоўную паездку ў Данію, дзе выступіла на панэльнай дыскусіі Дацкай супольнасці знешняй палітыкі. Ціханоўская распавяла пра тое, што лічыць сапраўднай мужнасцю, а таксама акрэсліла, як ставіцца да ролі не толькі беларускай лідаркі, але і сімвала дэмакратыі і жаночага лідарства.
Вось самыя цікавыя думкі Святланы Ціханоўскай з панэльнай дыскусіі:
📌«Мужнасць – гэта супрацьстаянне сваім страхам, асабліва ў змаганні за свабоду і дэмакратыю. Кожны дзень прыносіць новыя выклікі, і супрацьстаянне ім патрабуе ўнутранай сілы. Гэта не пра адсутнасць страху, а пра тое, каб рухацца наперад, нягледзячы на яго».
📌«Мая роля прадстаўніцы дэмакратычных памкненняў беларускага народа – гэта тое, да чаго я стаўлюся вельмі сур’ёзна. Мне было цяжка вучыцца, але я заўсёды бараніла правы і свабоду беларусаў».
📌«Лідарства – велізарная адказнасць і роля, якую я не чакала. Кожны дзень мяне натхняюць беларусы – асабліва жанчыны, якія стаяць на перадавой нашага змагання. Тое, што мяне ўспрымаюць як знак дэмакратыі і жаночага лідарства ўмацоўвае рашучасць працягваць змаганне за Беларусь, дзе гендар не вызначае здольнасці кіраваць».
📌 «Мяне падтрымлівае вера ў сілу і трываласць беларускага народа. Яго мужнасць і рашучасць – мае крыніцы сілы. Усведамленне таго, што мы змагаемся за справядлівую справу, за будучыню нашых дзяцей у Беларусі, дае энергію, каб працягваць рухацца наперад, нягледзячы на цяжкасці».