• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Я б хацела, каб здарыўся цуд і мае дзеці змаглі абняць свайго бацьку»

    23 мая, 2024

    Беларуская лідарка выступіла на пражскім кангрэсе па беларускіх палітвязнях з асабістай і вельмі кранальнай прамовай.

    Святлана Ціханоўская: «Калі мая дачка даведалася, што 21-га траўня беларусы адзначаюць Дзень палітвязня, то спыталася: а гэта татаў дзень? Я адказала: так, твой тата – герой. Гэта і ягоны дзень. Гэта дзень многіх татаў, мамаў, братоў, сясцёр, дзядуляў і бабуляў, якія прызнаныя палітвязнямі. Па сутнасці, не засталося ніводнай беларускай сям’і, якую тым ці іншым чынам не закранулі рэпрэсіі. Тысячы беларускіх дзяцей растуць у няпоўных сем’ях толькі таму, што так захацеў дыктатар.

    Ніякія падарункі не кампенсуюць дзецям іх скрадзенага маленства. Бо папросту пасядзець на руках у таты ці абняць маму – ёсць найвялікшая каштоўнасць для кожнага дзіцяці. Нашыя дзеці пазбаўленыя такой магчымасці.

    Ёсць адна думка, з якой штовечар кладуцца спаць сем’і палітзняволеных, і я ў тым ліку. Я думаю: ці жывы мой родны чалавек, ці здаровы ён? Мы не можам быць упэўненыя, што з нашымі блізкімі ўсё ў парадку і гэта моцна дэстабілізуе. Але мы папросту не маем шанцу зламацца. Гэта нашая супольная адказнасць. Мы хочам вызваліць не проста сваіх любых, сяброў, сваіх аднадумцаў і блізкіх. Мы нясём супольную адказнасць за тое, каб уратаваць нашых дзяцей і іх будучыню.

    Мы дамо рады толькі калі падключыцца кожны. Хтосьці можа дапамагчы сваім рэсурсам, нехта часам, сваімі ўменнямі. Гэта змаганне за сем’і ў вузкім сэнсе. І ў шырокі – за ўсіх нашых родных. За нашую Беларусь».

    Цалкам прамову глядзіце па спасылцы.

    Апошнія навіны