• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам шведскага парламенту і чальцамі дэлегацый у ПА АБСЕ і ПА РЭ

    20 мая, 2024

    Спікер шведскага Рыксдагу Андрэас Норлен (Andreas Norlén) прыняў беларускую лідарку Святлану Ціханоўскую ў будынку парламента. Таксама Ціханоўская правяла брыфінг для шведскіх дэлегацый у ПАРЭ і Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

    Спікер шведскага парламента з’яўляецца другой асобай у краіне пасля караля і вышэйшы па статусе за прэм’ер-міністра. Святлана Ціханоўская абмеркавала са спікерам сітуацыю ў Беларусі, падтрымку для палітычных вязняў, незалежных медыя, а таксама культурніцкіх ініцыятыў.

    Беларуская лідарка распавяла пра пагрозы, якія сыходзяць ад нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі, пра неабходнасць раздзяляць рэжым і беларусаў: з аднаго боку ізаляваць дыктатара, а з іншага — умацоўваць беларускае грамадства. З парламенцкімі дэлегацыямі былі абмеркаваны супольныя дзеянні на міжнароднай арэне, уключэнне прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі ў працу парламенцкіх асамблеяў АБСЕ і Рады Еўропы. Ціханоўская таксама заклікала шведскіх парламентароў не прызнаваць прызначаных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і дабівацца іх ізаляцыі ў парламенцкай асамблеі АБСЕ.

    Падчас сустрэчы гаварылі пра неабходнасць трымаць межы адкрытымі для беларусаў, спрыяць мабільнасці і працягваць выдачу візаў. Ціханоўская адзначыла, што не павінна з’явіцца жалезнай заслоны паміж Еўропай і Беларуссю. Таксама размаўлялі пра супрацу шведскіх і беларускіх палітычных партый, а таксама іх моладзевых арганізацый. 

    Разам са Святланай Ціханоўскай удзел у сустрэчы браў дарадца па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька і прадстаўнік Народнай Амбасады ў Швецыі Дзмітры Васэрман.

    Апошнія навіны