З 23 па 25 траўня ў Празе праходзіць Кангрэс па палітычных вязнях #WithoutJustCause. У івэнце бяруць удзел сябры вядучых беларускіх праваабарончых арганізацыяў і гуманітарных ініцыятываў, знаўцы ў галіне права, беларускія і замежныя палітыкі і дыпламаты, а таксама былыя палітзняволеныя і іх родныя.
Кангрэс арганізаваны Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі пры падтрымцы Амбасады ЗША.
На кангрэсе абмяркоўваюцца наступныя тэмы:
- Тэндэнцыі рэпрэсіяў у Беларусі і новыя выклікі (2020–2024)
- Уразлівыя групы ў турме: непаўналетнія, людзі з інваліднасцю і захворваннямі, LGBTQIA+, жанчыны, веруючыя, анархісты
- Выклікі, з якімі сутыкаюцца родныя палітычных зняволеных
- Палітыкі для палітычных зняволеных
- Прычыны выезду палітычных зняволеных з Беларусі, статыстыка і пытанні візаў
- Інстытуцыйная падтрымка (былых) палітычных зняволеных
- Магчымасці для (былых) палітычных зняволеных: ахова здароўя, псіхалагічная падтрымка, рэсацыялізацыя, навучанне і праца
- Незалежныя медыя і асвятленне праблемаў палітычных зняволеных, медыйныя праекты
Сярод спікераў:
Крысціна Шыянок – Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе,
Ян Мар’ян – намеснік міністра знешніх справаў Чэхіі,
Аляксандра Матвійчук – лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру,
Кацярына Дзяйкала – Беларускі Хельсінкскі камітэт,
Леанід Судаленка – Вясна,
Вячаслаў Касінераў – DissidentBY,
Марыя Колесава-Гудзіліна – Беларускае таварыства праваабаронцаў,
Дзмітрый Лепрэтар – Юрыст,
Вольга Вялічка – Physicians for Truth and Justice,
Яўгенія Доўгая – кіраўніца ініцыятывы Палітвязынка,
Наталля Васілевіч – Хрысціянская візія,
родныя палітвязняў Вікторыя Пальчыс, Ганна Канавалава, Валер Арабейка,
Вольга Зазулінская з “Краіны для жыцця”,
Піліп Гаўрышаў – INeedHelpBy,
Франак Вячорка – Офіс Святланы Ціханоўская,
Вольга Гарбунова – Аб’яднаны пераходны кабінет,
Таццяна Хоміч – Каардынацыйная рада,
Матэуш Гняздоўскі – Амбасадар Польшчы ў Чэхіі,
Вітіс Юрконіс – Freedom House у Літве,
Аляксей Лявончык – BYhelp,
Вераніка Станкевіч – Volnyja,
Магда Пытлакоўска-Васелеўская – Беларускі Цэнтр Салідарнасці,
Ганна Соўсь – Радыё Свабоды,
Алег Агееў – Беларуская асацыяцыя журналістаў,
Таццяна Кавалёнак – Politzek.me,
Аліна Коўшык – Аб’яднаны пераходны кабінет,
Аляксей Дзікавіцкі – Belsat,
і многія іншыя.