• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Кожны акт творчасці – гэта ўдар па прыгнёту і крок да свабоды»

    22 мая, 2024

    21 траўня ў рамках Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у івэнце My future, an empty seatвечарыне сучаснай беларускай культуры са спецыяльнымі гасцямі: пісьменніцай Евай Вежнавец, паэткай Вальжынай Морт, музыканткай Святланай Бень. Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічалі міністарка культуры Швецыі Парыса Лільестранд, перакладчык Мікаэль Нідал і акцёры Гунэль Фрэд і Ханес Мейдал.

    Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай:

    «Паважаная міністарка Парыса Ліестранд,

    Дарагія сябры,

    Дарагія культурныя дзеячы і абаронцы свабоды,

    Для мяне вялікі гонар выступаць перад вамі гэтым вечарам. Я хачу падзякаваць арганізатарам Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі, і асабліва міністру Більстрому і амбасадарке Ёханесан за магчымасць сабрацца тут.

    Хачу прызнацца – да 2020 года я не ведала, наколькі вялікая сіла культуры і мовы. Я не ведала, наколькі важна мець моцную нацыянальную ідэнтычнасць. Я не ведала, што культура – гэта не проста сродак выказвання, а сэрца нашай нацыі.

    Але ёсць адна важная рэч, якую я даведалася на пачатку маёй выпадковай палітычнай кар’еры. Гэта тое, што Швецыя заўсёды падтрымлівала нашу культуру і ідэнтычнасць.

    Так моцна, што нават адзін са шведскіх амбасадараў у Мінску Стэфан Эрыксан выдатна вывучыў беларускую мову і стаў у Беларусі практычна рок-зоркай. Гэта быў цудоўны момант, калі на Мінскім кінафестывалі міністр культуры Лукашэнкі выступаў на рускай, а затым шведскі пасол сказаў прамову на бездакорнай беларускай! Стэфан, брава!

    Швецыя заўжды займала сваё месца ў культурнай сферы Беларусі. Многія шведскія кнігі былі перакладзеныя на беларускую мову. Беларускія дзеці ведаюць Маму Му, Фіндуса і Петсана. Дзякуючы гэтаму не толькі папулярызуецца шведская культура, але і распаўсюджваецца беларуская мова сярод моладзі.

    Больш за 10 гадоў шведскае пасольства разам са Шведскім інстытутам арганізоўвалі Дні шведскай культуры ў Беларусі. Гэта быў дзіўны фестываль культуры: ад джаза да фолк-рока, ад літаратуры да кіно. Я ўпэўненая, што мы вернем гэтую выдатную ініцыятыву ў свабодную і дэмакратычную Беларусь.

    У той самы час я ўдзячная Швецыі за падтрымку беларускіх культурніцкіх ініцыятываў у выгнанні.

    Паколькі беларускі рэжым спрабуе знішчыць нашу ідэнтычнасць і здушыць нашу мову і культуру, нам трэба захаваць іх жывымі. Наша культура – гэта сведчанне нашай стойкасці. Я вельмі радая бачыць тут сёння самыя яскравыя розумы Беларусі – пісьменнікаў Таццяну Нядбай, Вальжыну Морт і Святлану Курс, а таксама рухавікоў беларускай культуры Аліну Коўшык, Сяргея Будкіна і Лізавету Дубінку.

    Дзякуй, што нагадваеце нам, што мастацтва і мова могуць асвятляць шлях нават у самыя цёмныя часы.

    Дзякуй вам, маі дарагія!

    Я ўпэўненая, што сённяшняе мерапрыемства данясе наш пасыл лепш за любыя словы.

    Сёння ўвечары, калі акцёры будуць чытаць тэксты адважнага Максіма Знака, мы ўшануем не толькі яго словы, але і дух, які стаіць за імі. Максім, як і многія іншыя, знаходзіцца ў турме за тое, што адважыўся казаць праўду.

    Сёння ўвечары, слухаючы, як выконвае музыку Света Бень, давайце памятаць, што музыка здольная аб’ядноўваць і натхняць.

    Дарагія сябры,

    Давайце працягваць пісаць, спяваць, маляваць і тварыць. Кожны акт творчасці – гэта ўдар па прыгнёту і крок да свабоды.

    Дзякуй. Жыве Беларусь!»

     

    Апошнія навіны