• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская перадала карціну Алеся Пушкіна ў дар фламандскаму ўраду

    14 мая, 2024

    Карціна была ўручаная міністру-прэзідэнту Фландрыі Яну Ямбону падчас сустрэчы міністраў культуры краін ЕС.

    Святлана Ціханоўская, кіраўніца Кабінета: «Карціна Алеся Пушкіна “Беларускае сонца” сімвалізуе барацьбу нашага народа за свабоду.

    Каркас карціны Алесь зрабіў са старых дошак – з плота ў сваёй вёсцы Бобр. Беларускі нацыянальны сцяг заўсёды быў у доме Алеся ў Бобры, пакуль у лютым 2021 года не пачаліся масавыя рэпрэсіі і міліцыя не зняла сцяг у адсутнасць мастака. Мы не можам вярнуць жыццё Алеся, але мы павінны вярнуць наш сцяг яго дому і нашай Радзіме.

    Прыміце гэты падарунак як сімвал нашага сяброўства і нашай падзякі за вашую падтрымку беларусаў. Алесь прымаў актыўны ўдзел у беларускім руху нацыянальнага адраджэння. Ён працягваў быць стрэмкай у воку рэжыму, таму што яго мастацтва казала праўду. Летась у ліпені Алесь Пушкін памёр як палітвязень у руках рэжыму. Я адчуваю, што частка нас памерла разам з ім. Але я таксама адчуваю, што мы павінны працягнуць ягоную спадчыну. Калі мы не будзем дзейнічаць зараз, загіне яшчэ больш палітычных зняволеных».

    Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета: «Карціна “Беларускае сонца” напісаная ў 2011 годзе. Яе перадача фламандскаму ўраду спрыяе захаванню памяці пра нашага выбітнага мастака Алеся Пушкіна і сімвалізуе яднанне нашай культуры з культурай сям’і еўрапейскіх народаў. Гэта карціна пра беларускае сонца – гарбуз, які адлюстроўвае разуменне беларускага шчасця, стаўленне беларусаў да сваёй прыроды, роднай зямлі. Мы змагаемся зараз у тым ліку за тое, каб на гэтую зямлю вярнуцца. Вельмі радая, што карціна будзе выстаўляцца ў адным з музеяў і будзе даступная для шырокага кола гледачоў».

    Ales Pushkins painting

    Апошнія навіны