У інтэрв’ю Euronews беларуская лідарка разважае пра пагрозу нашай краіне і ўсяму рэгіёну з боку Расіі і навошта Пуціну патрэбны Лукашэнка. Падчас размовы Святлана Ціханоўская таксама акцэнтавала ўвагу на праблеме русіфікацыі Беларусі і неабходнасці вываду нашай рэспублікі з вайны РФ супраць Украіны.
Самыя яркія цытаты з інтэрв’ю:
📌 «Здаецца, што дыктатары насамрэч хочуць вярнуць Беларусь і Украіну ў мінулае. У мінулае Савецкага Саюза. Але ж мы жадаем самастойна абіраць будучыню. А яны абыходзяцца з намі, як з неслухмянымі дзецьмі».
📌 «Важна вывесці Беларусь з вайны, таму што незалежная Беларусь будзе адной з самых вялікіх санкцыяў для Пуціна і стане апорай для ўкраінскай перамогі».
📌 «Тое, што адбываецца зараз у Беларусі – гэта татальная русіфікацыя. Мы бачым, як паступова забараняюць беларускую мову і зачыняюць беларускія ўстановы. Мы бачым, як яны хочуць ператварыць Беларусь у філіял Расіі. І тое ж самае адбываліся ва Украіне. Але насамрэч усё гэта зрабіла велізарны ўплыў на беларускую нацыю. Мы самі сталі больш узаемадзейнічаць з культурай Беларусі. Мы пачалі яе прасоўваць. Мы павінны змагацца з русіфікацыяй, бо Беларусь – не частка Расіі».