• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская атрымала ўзнагароду «Еўрапеец года»

    14 мая, 2024

    Беларуская лідарка стала лаўрэатам адной з самых прэстыжных прэміяў – яна ўручаецца дацкім філіялам Міжнароднага еўрапейскага руху. Гэтая ўзнагарода штогод прысуджаецца асобам, якія ўнеслі выбітны ўклад у еўрапейскую інтэграцыю, развіццё еўрапейскага грамадства і прасоўванне агульначалавечых каштоўнасцяў.

    Пераможцы прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці – палітыку, культуру, навуку альбо спорт. Раней еўрапейцамі года прызнаваліся, напрыклад, Уладзімір Зяленскі, Эмануэль Макрон, прэм’ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдрыксен.

    Вось найбольш моцныя моманты лаўрэацкай прамовы, якую Святлана Ціханоўская рабіла ў нацыянальным музеі Даніі:

    «Толькі ў Еўропе Беларусь зможа квітнець і цалкам рэалізаваць свой патэнцыял. Толькі ў Еўропе Беларусь зможа захаваць незалежнасць і  пабудаваць дэмакратычныя інстытуты, якія будуць служыць народу, а не ўзурпатарам».

    🔴 «Мы, беларусы, можам унесці свой уклад у развіццё Еўропы. З нашай унікальнай культурай, выдатным геаграфічным становішчам, адкрытым і працавітым народам. Я ўпэўненая, што еўрапейскі праект ніколі не будзе поўным без вольнай Беларусі і без суверэннай Украіны».

    «Нашая музыка і літаратура, нашае мастацтва і гісторыя кажуць пра тое, што Беларусь належыць да еўрапейскай сям’і, а не знаходзіцца па-за ёй. На працягу стагоддзяў мы былі часткай еўрапейскай супольнасці».

    Апошнія навіны