Падчас адкрыцця другога дня Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі Ціханоўская распавяла пра Паліну Шарэнду-Панасюк, якую не вызвалілі пасля поўнага адбыцця тэрміну.
Учора адважная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая цалкам адбыла свой незаконны 4-гадовы прысуд, не была вызваленая, як тое павінна было здзейсніцца. У турме яе катавалі і жорстка абыходзіліся. Я заклікаю міжнародную супольнасць не пакідаць гэта без увагі.
Кожны палітычны зняволены – гэта сімвал надзеі і мужнасці. Я думаю, што кожны беларускі ўдзельнік у гэтай залі мае нейкага сябра або сваяка за кратамі. І яны не павінны адчуваць сябе пакінутымі. Нам трэба змагацца – кожны дзень – за іх вызваленне.
Я з нецярпеннем чакаю абмеркавання сёння тэмы палітычных зняволеных. Мы павінны падтрымліваць тых, хто за кратамі, іх сем’і і тых, хто ўжо адбыў свае тэрміны. Таму дазвольце мне паўтарыць мой заклік унесці ўклад у Міжнародны гуманітарны фонд для палітычных зняволеных, як гэта ўжо зрабілі Швецыя і Нарвегія. Як мінімум 1600 чалавек ужо адбылі свае тэрміны і маюць патрэбу ў неадкладнай дапамозе.
Ціханоўская таксама распавяла пра важнасць падтрымкі незалежных медыя і моладзевых ініцыятываў. Гэтаму быў прысвечаны другі дзень канферэнцыі.