• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сустрэча міністраў G7, візіт у Канаду, прэзідэнтства ў Бюро Рады Еўропы па моладзі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 15-21 красавіка 2024

    21 красавіка, 2024

    На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская наведала Канаду з працоўным візітам і правяла шэраг сустрэч з ключавымі палітыкамі краіны. Беларусь упершыню была прадстаўлена на сустрэчы міністраў G7. У Вільні хутка адкрыецца інфармацыйны Пункт Рады Еўропы для Беларусі. Дарадцу Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву абралі супрэзідэнткай Бюро Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы. 

    СУСТРЭЧА МІНІСТРАЎ G7

    Упершыню ў гісторыі на сустрэчы міністраў G7 была прадстаўленая Беларусь і яе інтарэсы. На сустрэчы беларуская лідарка прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў свету – Энтані Блінкена, Аналены Бербак, Дэвіда Кэмерана, Стэфана Сэжурнэ, Мэлані Жалі, Жазэпа Барэля, Антоніо Таяні – да палітычна-гуманітарнага крызісу ў нашай краіне і яе паўзучай акупацыі Расіяй. Таксама лідарка заклікала ўдзельнікаў да пошуку шляхоў вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў і выказала спадзяванне на павелічэнне дапамогі Украіне. Па выніку візіту, Беларусь была ўключаная ў фінальнае камюніке міністэрскай сустрэчы.

    ВІЗІТ У КАНАДУ

    15-16 красавіка Святлана Ціхановская наведала Канаду з працоўным візітам. У яго межах беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам краіны, міністаркай замежных справаў, спікерамі Палаты прадстаўнікоў і Сената Канады і лідарамі апазіцыі. Акрамя таго, Ціханоўская правяла сустрэчы са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай і з беларусамі Канады

    Асноўнымі тэмамі сустрэчаў былі: 1) падтрымка беларускіх палітзняволеных і рэпрэсаваных, 2) вырашэнне праблемаў беларускай дыяспары ў Канадзе; 3) прыцягненне рэжыму да адказнасці, 4) падтрымка нашай краіны у ААН і АБСЕ, а таксама пытанне ўдзелу Беларусі падчас старшынства Канады ў G7.

    Вынікамі візіту Святланы Ціханоўскай у Канаду сталі: 1) запуск стратэгічных білатэральных кансультацый з дэмакратычнымі сіламі Беларусі па аналогіі са Стратэгічным дыялогам з ЗША, 2) увядзенне новых абмежаванняў супраць рэжыму Лукашенкі, 3) 1 мільён канадскіх долараў на падтрымку беларускіх медыя і праектаў супрацьдзеяння прапагандзе і дэзінфармацыі, вылучаных Канадскімі ўладамі.

    ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСАЎ У РАДЗЕ ЕЎРОПЫ

    Старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава сустрэліся з дырэктарам па міжнародных сувязях Рады Еўропы Міраславам Папой. Нагодай для перамоваў стала адкрыццё Інфармацыйнага пункта Рады Еўропы для Беларусі ў Вільні, якое запланаванае на восень. 

    8-10 красавіка дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава ўдзельнічала ў паседжанні Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы. У межах паседжання Маргарыта Ворыхава была абраная супрэзідэнткай Бюро Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы. 

    АДУКАЦЫЯ

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова ўзяла ўдзел у сустрэчы старэйшых службовых асобаў па пытанні дапамогі Еўрасаюза для дэмакратычнай Беларусі. Яна выступіла з прамовай, дзе акцэнтавала ўвагу на неабходнасці захавання і стварэння стыпендыяльных праграмаў, якія дазваляюць беларускай моладзі вучыцца ў еўрапейскіх ВНУ. 

    МЕДЫЯ

    Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Agenzia Nova (Італія), ELTA (Літва), Descifrando la Guerra (Іспанія), Glob&Mail (Канада), Kyiv Post (Украіна), Euronews (Грэцыя), CBC (Канада), Ceskatelevize (Чэхія).

    Апошнія навіны