Падчас працоўнага візіту ў Канаду беларуская лідарка сустрэлася з суайчыннікамі ў Атаве. Да дыялогу далучылася больш за паўсотні чалавек – асабіста ці анлайн. Разам з беларускай лідаркай удзел у мерапрыемстве брала канадская амбасадарка ў Беларусі, якая вядзе працу з Варшавы.
У размовах цягам вечара Святлана Ціханоўская ўздымала пытанні легалізацыі беларусаў у Канадзе, падтрымкі байцоў Палка Каліноўскага і нашых добраахвотнікаў, супрацьдзеяння прапагандзе. Асобная ўвага была нададзеная самаарганізацыі дыяспары, яе ініцыятываў.
Святлана Ціханоўская: «Заўсёды з вялікім задавальненнем сустракаюся з беларусамі замежжа падчас візітаў. Бо ў размовах агучваюцца шматлікія практычныя прапановы, цікавыя ідэі, якія пасля каманда Офіса бярэ ў працу. Вельмі цешыць, калі людзі праяўляюць ініцыятыву – і працуюць на карысць нашай суполкі».