• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Улады Канады і дэмакратычныя сілы Беларусі распачалі сумесныя стратэгічныя кансультацыі

    16 красавіка, 2024

    Падчас паездкі ў Канаду беларуская лідарка правяла шэраг сустрэчаў з ключавымі палітыкамі краіны: з прэм’ер-міністрам Джасцінам Трудо, міністаркай замежных справаў Мелані Жалі, а таксама са спікерамі абедзвюх палатаў Парламента і лідарамі апазіцыі.

    Што стала вынікам сустрэчаў з прадстаўнікамі ўраду?

    ⚪️ Запуск стратэгічных білатэральных кансультацыяў з дэмакратычнымі сіламі Беларусі па аналогіі са Стратэгічным дыялогам з ЗША. Праца будзе весціся па трох напрамках: 

    • ціск на рэжым,
    • праваабарончая дзейнасць,
    • медыя і супрацьдзеянне дэзынфармацыі. 

    Магчымы запуск чацвёртага напрамку: культура, нацыянальныя ідэнтычнасць і дыяспара.

    🔴 Новыя абмежаванні супраць рэжыму Лукашэнкі. У спіс трапіў шэраг асобаў, звязаных са злачынствамі і рэпрэсіямі супраць беларусаў. Гэты спіс будзе рэгулярна дапаўняцца.

    ⚪️ Вылучэнне 1 мільёну канадскіх долараў на падтрымку беларускіх незалежных медыя, а таксама на праекты па супрацьдзеянні прапагандзе і дэзынфармацыі.

    Святлана Ціханоўская: «Я вельмі ўдзячная Канадзе за салідарнасць з Беларуссю і дэмакратычнымі сіламі. Нашае супрацоўніцтва дае сігнал усім беларусам і беларускам: мы не адныя на шляху да пераменаў – і можам разлічваць на шматбаковую падтрымку партнёраў».

    Апошнія навіны