Святлана Ціханоўская: «Сёння з’явілася інфармацыя, што ў РАУС горада Ліды раптоўна памёр Дзмітрый Сарокін»
Святлана Ціханоўская: «Сёння з'явілася інфармацыя, што ў РАУС горада Ліды раптоўна памёр Дзмітрый Сарокін. Нам яшчэ невядомыя прычыны таго, чаму Дзмітрый знаходзіўся ў РАУС, але гэта ўжо не першы раз, калі сілавікі затрымліваюць яго. Інфармацыі пра прычыну смерці 37-гадовага Дзмітрыя пакуль няма. Трагедыя адбылася яшчэ ў чацвер, 1 чэрвеня, а сілавікі па-ранейшаму ўсё хаваюць і […]
Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык узялі ўдзел у днях салідарнасці «Культура ў эміграцыі» ў Кракаве
3-4 чэрвеня праходзілі мерапрыемствы «Культура ў эміграцыі», прысвечаныя падтрымцы і салідарнасці з беларускімі творцамі. Удзел у мерапрыемствах узялі Святлана Ціханоўская, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык, а таксама Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Таццяна Нядбай, Ганна Янкута, Марыя Бонет, Віктар Сямашка і іншыя. Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай у якой […]
«Беларуская культура ў выгнанні і перспектывы вольнай Беларусі». Выступ Святланы Ціханоўскай на мерапрыемстве «Культура ў эміграцыі» у Кракаве, 2023
«Ваша эксцэленцыя пан амбасадар Артур Міхальскі, Пан Аркады Жэгоцкі, Віцэ-дырэктарка Ёана Вайда, Шаноўная пані дырэктарка Дамініка Каспровіч, Шаноўны пан старшыня Ян Пекла, Дарагія беларусы, Дарагія польскія і ўкраінскія сябры! Дазвольце мне пачаць свой зварот цытатай нашага з вамі супольнага класіка. Гэтыя словы Адама Міцкевіч напісаў у выгнанні. У Польшчы, Літве і Беларусі іх ведаюць бадай […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў панядзелак
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZElfu2spz0iE9ZMo4iyom1lcKMq9gO1LL_l Размова пройдзе ў панядзелак, 5 чэрвеня, з 13:00 да 14:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу […]
Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у днях салідарнасці «Культура ў эміграцыі» ў Кракаве
3-4 чэрвеня адбудуцца мерапрыемствы «Культура ў эміграцыі», прысвечаныя падтрымцы і салідарнасці з беларускімі творцамі. Дні салідарнасці будуць праходзіць у кракаўскім Істытуце культуры «Віла Дэц’юша», які падтрымлівае рэпрэсаваных беларускіх дзеячаў культуры. 4 чэрвеня Святлана Ціханоўская выступіць з прамовай на тэму «Перспектывы вольнай Беларусі». Таксама ўдзел у мерапрыемствах возьме прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна […]
Візы для беларусаў і магчымасці рэабілітацыі для добраахвотнікаў: Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Славакіі
Падчас візіту ў Браціславу Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Славакіі Міраславам Улахоўскім. Яны абмеркавалі сітуацыю з палітычнымі вязнямі, прыцягненне вінаватых да адказнасці, незаконнае размяшчэнне ядзернай зброі. Ціханоўская адзначыла неабходнасць раздзяляць рэжым і беларусаў. Міністр запэўніў, што Славакія працягне падтрымліваць дэмакратычны рух і выдаваць візы беларусам у Мінску. Міністр звярнуў увагу на тое, што […]
Святлана Ціханоўская: «Ад такой палітыкі дзяржавы пакутуем не толькі мы – пакутуюць нашыя дзеці»
«Бацькі з Беларусі скардзяцца на тое, у што зараз ператварылася адукацыя ў нашай краіне. Дзіцячыя садкі, школы і ўніверсітэты больш не належаць дзецям, прапаганда выкарыстоўвае іх у сваіх мэтах. Ідэолагі лезуць у галовы да дзяцей, нават да зусім малых. І ў іх няма задачы навучыць дзяцей нечаму важнаму, іх мэта – прывіць любоў да войска, […]
«Яднайся!» – імпрэза для беларусаў і беларусак у Варшаве. Далучайцеся!
Асабліва пасля 2020 года беларусаў раскідала па ўсім свеце, але ж усе мы хочам бачыць вакол сябе людзей, якія могуць падтрымаць і дапамагчы. І таму дзе б мы ні знаходзіліся, нам важна захоўваць альбо ствараць супольнасці беларусаў. Бо менавіта так у нас будзе магчымасць падтрымліваць адно аднаго і працаваць разам на карысць Беларусі. А каб […]
Святлана Ціханоўская – пра дзяржаву, дзе чыноўніку важна падаць справаздачу наверх і абараніць сябе, а не грамадзяніна і яго правы
Святлана Ціханоўская: «Я выдатна ведаю, колькі намаганняў прыкладаюць дзеці, каб паспяхова прайсці цэнтралізаванае тэставанне – дакладней, з гэтага года ўжо цэнтралізаваны іспыт. Гэта заўсёды бяссонныя ночы, гэта падручнікі і дапаможнікі кожны дзень, гэта рэпетытары і дадатковыя заняткі ў школах. І вось выпускнікі сутыкнуліся з сутнасцю сістэмы – РІКВ нават не змог правільна падлічыць балы школьнікаў. […]
Святлана Ціханоўская выступіла на форуме GLOBSEC у Браціславе
У сваім выступе Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць да рашучасці ў адстойванні дэмакратычных каштоўнасцяў, падтрымкі Беларусі і Украіны. Яна адзначыла, што Украіна не толькі ваюе за сваю тэрыторыю, але за каштоўнасці, якія падзяляюць усе дэмакратычныя краіны. Паводле яе словаў, вельмі важна рыхтавацца да новага вакна магчымасцяў, калі яно адкрыецца. Поспехі Украіны аслабяць рэжымы Пуціна і Лукашэнкі, […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам замежных справаў Паўночнай Македоніі, які старшынюе зараз у АБСЕ
Святлана Ціханоўская і Буяр Асмані абмеркавалі крызіс, у якім апынулася АБСЕ, пасля дэструктыўных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі і Расіі. Раней афіцыйная дэлегацыя Мінска і Расія заблакавалі старшынства Эстоніі ў арганізацыі. Таксама Святлана Ціханоўская і Буяр Асмані абмеркавалі вынікі справаздачу Маскоўскага механізму і наступныя крокі па яго імплементацыі, а таксама супольныя дзеянні краін АБСЕ на выпадак розных […]
Удзел у форуме GLOBSEC і сустрэча з прэзідэнткай. Святлана Ціханоўская пачала візіт у Славакію
29-30 траўня Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Браціславе, дзе выступіць на міжнародным форуме па бяспецы GLOBSEC. У форуме таксама бяруць удзел прэзідэнт Францыі, прэзідэнтка Еўракамісіі, прэзідэнтка Еўрапарламента, віцэ-прэм’ерка Украіны, прэм’ерка Літвы і іншыя міжнародныя лідары. У пачатку візіту беларуская лідарка сустрэлася з прэзідэнткай Славакіі Зузанай Чапутавай. Яны абмяркоўвалі размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі і неабходнасць скаардынаванай […]
«Я трымаюся дзякуючы беларусам» – Святлана Ціханоўская ў гадавіну затрымання Сяргея Ціханоўскага
«За нашую з ім трохгадовую разлуку я пабывала ў такой колькасці краінаў, якую раней нават не магла сабе ўявіць. Хаця насамрэч я мару вярнуцца дадому і жыць з Сяргеем і дзецьмі ў свабоднай Беларусі. Усе гэтыя тры гады я трымаю сябе ў руках, калі мяне пытаюцца пра самага роднага чалавека. Бо мала хто з тых, […]
Святлана Ціханоўская выступіла на 15-м Кіеўскім форуме па бяспецы: «Без Пуціна рэжым Лукашэнкі не пражыў бы і дня»
Падчас выступу Святлана Ціханоўская распавяла пра планы Лукашэнкі і Пуціна размясціць ядзерную зброю ў Беларусі. Яна распавяла пра неабходнасць узмацнення ціску на рэжым і прыцягнення яго да адказнасці. Ціханоўская адзначыла, што неабходна не дапусціць сяброўства лукашэнкаўскай Беларусі ў Радзе бяспекі ААН (праз 10 дзён будзе галасаванне, і Беларусь адзін з кандыдатаў). Беларуская лідарка паабяцала, што […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на Кіеўскім форуме па бяспецы, 2023
«Спадарыні і спадары, Дазвольце мне падзякаваць нашым украінскім сябрам за запрашэнне мяне, як прадстаўніцы дэмакратычнай Беларусі, абмеркаваць будучыню бяспекі нашага рэгіёну. Мы павінны забяспечыць, каб голас беларусаў у справе захавання нашых нацыянальных інтарэсаў быў пачуты – для больш эфектыўнай барацьбы з дыктатарамі і падрыхтоўкі да пасляваеннага ўрэгулявання. Са снежня мінулага года, калі я ўпершыню выступала […]
Святлана Ціханоўская прыняла міністарку замежных справаў Ісландыі Тордыс Кольбрун Рэйкфіёрд Гільфадоцір у сваім Офісе ў Вільні
25 траўня міністарка замежных справаў Ісландыі наведала Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі вынікі Саміту Рады Еўропы, які адбыўся ў Рэй’кявіку і наступныя крокі. Дамовіліся аб працягу супрацы ў межах Рады Еўропы, а таксама ААН. Абмяркоўвалі правядзенне супольнай дыскусіі падчас генасамблеі ў ААН, кампанію па недапушчэньні ядзернай зброі, а таксама дапамогу беларускай грамадзянскай […]
Калі бацькі своечасова не ўмяшаюцца, з дзяцей зробяць будучых прапагандыстаў і сілавікоў
Святлана Ціханоўская: «Дарагія бацькі, настаўнікі, выпускнікі. Пад канец гэтага навучальнага года я б хацела звярнуцца да вас. Думаю, вы выдатна ведаеце, што адукацыя ў Беларусі заўсёды была полем для эксперыментаў і новаўвядзенняў. Напрыклад, цяпер сваіх дзяцей у школы водзяць тыя, хто некалі вучыўся ў «нулёвых» класах, а потым пераскокваў праз адзін клас – таму што 12-гадовую […]
Святлана Ціханоўская пра ядзерную зброю: «Ад нас залежыць будучыня Беларусі і ці змогуць тут жыць нашыя дзеці»
Ціханоўская: «Размяшчэнне ядзернай зброі ў нашай краіне ўзмоцніць і без таго велізарны кантроль Расіі над Беларуссю. Гэтую зброю складана будзе вывесці, яна можа стаць прадметам гандлю і агрэсіі з боку Расіі. А наступствы гэтага будуць гадамі разграбаць беларусы. Таму мы з вамі павінны зрабіць усё, каб сарваць планы Пуціна і Лукашэнкі па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі. Наша галоўная мэта – цалкам пазбавіць […]
Крысціна Рыхтэр: «Атрымаць кваліфікаваную юрыдычную дапамогу ў Беларусі робіцца практычна немагчымым»
Адвакатаў у Беларусі з кожным днём робіцца ўсё менш. Прычыны – рэпрэсіі, павышаныя рызыкі, змены ў заканадаўства пра адвакатуру. За тры гады ў гэтай прафесіі стала на 500 чалавек менш. Якая цяпер сітуацыя ў рэгіёнах і па ўсёй краіне? Ці зменіцца яна хуткім часам? Што рабіць беларусам і беларускам, каб атрымаць юрыдычную дапамогу? На гэтыя і […]
Валер Кавалеўскі: «Размяшчэнне ядзернай зброі – уяўная пагроза незалежнасці Беларусі»
Намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі пракаментаваў інфармацыю пра падпісанне міністрамі абароны дакументаў, якія вызначаюць парадак утрымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Валер Кавалеўскі: «Міністр абароны Лукашэнкі Хрэнін і Шайгу зрабілі яшчэ адзін крок да размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Падкрэсліваем, што гэтае […]
Крысціна Рыхтэр: «Будучыня Беларусі – у нашых маладых людзях, а не ў тых, хто прымушае іх запісваць падобныя відэа»
Учора, 23 траўні, юрфак БДУ апублікаваў «пакаянное видео» студэнта, які каяўся ў тым, што «распаўсюджаў звесткі, якія дыскрэдытуюць адміністрацыю і БРСМ». Прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па праўных пытаннях Крысціна Рыхтэр лічыць гэта абуральным парушэннем фундаментальных правоў, што ляжаць у аснове ўсяго акадэмічнага шляху. Крысціна Рыхтэр: «Студэнцтва – гэта час волі, самавыяўлення і творчасці. Гэта перыяд, калі маладыя розумы […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў чацвер
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZYld-ivrzkjGNT18-8bVwydLAvZWd7UUwhU Размова пройдзе ў чацвер, 25 траўня, з 12:30 да 14:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу […]
Ціханоўская на Парламенцкай Асамблеі НАТА: стратэгія вызвалення палітвязняў, супрацьдзеянне размяшчэнню ядзернай зброі ў Беларусі, адказнасць рэжыму
У Люксембургу падчас Парламецкай Асамблеі НАТА Святлана Ціханоўская сустрэлася з парламенцкімі дэлегацыямі Вялікабрытаніі, Канады, Партугаліі, Італіі, Люксембурга. На ўсіх сустрэчах абмяркоўвалі стратэгію супрацьдзеяння размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі, вызвалення палітвязняў і сітуацыю з вывазам украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Па выніках сустрэчаў будзе створаная група «Сяброў Беларусі» ў люксембургскім парламенце, Партугалія разглядае стварэнне такога аб’яднання […]
Крысціна Рыхтэр: «Мы ведаем, якімі метадамі карыстаецца рэжым, каб ствараць невыносныя ўмовы ўтрымання для палітвязняў. У інтарэсах начальнікаў калоній пакласці канец утрыманню іх без сувязі са знешнім светам».
Юрыдычная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала дэталёвы аналіз таго, як прадстаўнікі адміністрацый месцаў няволі абмяжоўваюць у базавых правах ужо пазбаўленых волі палітычных зняволеных. Дакумент дае ўяўленне пра тое, на якія хітрыкі ідуць прадстаўнікі рэжыму для таго, каб як мага больш нашкодзіць людзям. Па сутнасці мы маем справу з планамернай дзяржаўнай палітыкай па ўзмацненні тэрору ў […]
Святлана Ціханоўская: «Я хачу падзякаваць усім вам, хто сёння далучыўся да дня салідарнасці з палітвязнямі
Святлана Ціханоўская: «Я хачу падзякаваць усім вам, хто сёння далучыўся да дня салідарнасці з палітвязнямі. Я дзякую кожнаму і кожнай, хто выйшаў на акцыі, напісаў ліст, зрабіў данат, змяніў аватарку ў сацсетках ці апублікаваў пост пра нашых герояў. Вы – голас нашых палітзняволеных. І ўсіх беларусаў, якія зараз у Беларусі і мараць пра перамены».
Выступ Святланы Ціханоўскай на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі НАТА ў Люксембургу, 2023
«Паважаны кангрэсмен Бойл, Паважаны міністр Том Кёлер, Дарагія сябры, Для мяне вялікі гонар сёння рабіць перад вамі прамову ад імя ўсіх беларусаў, якія, нягледзячы на страх і рэпрэсіі, працягваюць змагацца за сваю свабоду і незалежнасць. Барацьба ў Беларусі – гэта нашая агульная барацьба. Гэта барацьба супраць зла мінулага, супраць тыраніі і расійскага імперыялізму. Гэта барацьба […]
Далучайцеся да Дня салідарнасці c палітвязнямі і выходзьце на акцыі ў сваіх гарадах!
Сёння, 21 траўня, Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Ужо праз некалькі гадзін у знак салідарнасці з імі беларусы выйдуць на акцыі як мінімум у 39 гарадах з 19 краін свету. Далучайцеся і вы! Бярыце сцягі, плакаты і знак гэтага дня – жоўтую бірку, якой у турмах адзначаюць палітвязняў. Дзе пройдуць акцыі – глядзіце на сайце «Вясны». Падрабязней пра Дзень салідарнасці з палітвязнямі можна знайсці на сайце standwithbelarus.org/by.
Таццяна Шчытцова: «Калі праца асветы працягваецца, тыранія не можа быць даўгавечнай»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуке Таццяна Шчытцова запісала відэа да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня: «У нашым нацыянальным календары з’явілася новая памятная дата – Дзень палітвязня. Гэта дата не аб мінулым, гэта дата аб нашай сучаснасці». Яна нагадала, што зараз сярод палітвязняў ёсць і непаўналетнія дзеці, студэнткі і студэнты: «Гэта цудоўныя […]
Будзьце голасам нашых палітвязняў
Святлана Ціханоўская: «Голасам усіх беларусаў будзем мы. Мы – тыя, хто знаходзіцца за мяжой, тыя, хто ў бяспецы. І каму неабыякава, што будзе з Беларуссю і людзьмі там. Калі не будзем казаць мы, то нашай гісторыі не раскажа ніхто. Таму я прашу кожнага і кожную з вас далучыцца да Дня салідарнасці з палітвязнямі, які пройдзе заўтра, […]