• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Трэба заставацца чалавекам»: Святлана Ціханоўская – пра крытыку і што змяніла б у 2020-м

    02 красавіка, 2024

    У сваім інтэрв’ю «Белсату» беларуская лідарка падзялілася думкамі пра крытыку ў свой бок, а таксама распавяла, ці вярнулася б у 2020-ый і што б змяніла.

    «Я бачыла, што шматлікія міжнародныя лідары выказалі словы падтрымкі. Гэта не падтрымка кіраўніцтву краіны, якое гвалціць зараз людзей ва Украіне і Беларусі. Я ў кожнай прамове – і на міжнароднай арэне, і ў сацсетках, – выказваю спачуванні Украіне. Бо гэта наш боль. Я адкрыта кажу: тое, што робяць расіяне ва Украіне – гэта вар’яцтва. Але ж трэба заставацца чалавекам».

    «Пытанне пра тое, што б я змяніла ў 2020-м, заўжды ставіць у ступар. Бо пачынаеш фантазіраваць, што зрабіла б інакш. Канешне, час ад часу думала, што, калі б я не пайшла на выбары замест мужа – было б штосьці ці не. Што, калі б мы не аб’ядналіся. Што, калі б я не з’ехала. Ты не ведаеш, як павярнулася б гісторыя. Тут думаеш: а што, калі б мы ўсе беларусы выйшлі на мітынг у 2006 годзе, у 2011-м? Чаму нас там не было? Я б вярталася не ў 2020-ы, а нашмат раней, каб адчуць адказнасць за сваю краіну і быць побач з тымі, хто ўжо ў пачатку бачыў, у якую дыктатуру валіцца наша краіна».