• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Крысціна Рыхтэр: «Бывае, я зайздрошчу калегам ці знаёмым, чые бацькі з дзяцінства размаўлялі па-беларуску»

    04 красавіка, 2024

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр у інтэрв’ю парталу «BGmedia» распавяла пра знаёмства з грамадскім сектарам, выклікі пры размовах па-беларуску, а таксама закранула тэму камунікацыі на роднай мове ўнутры Офіса.

    «Спачатку мне было цяжка размаўляць і ўспрымаць беларускую мову. Па-першае – псіхалагічна. Але самае складанае было тое, што не хапае слоўнікавага запасу, таму што калі ты размаўляеш з чалавекам і заўсёды выкарыстоўваеш адны і тыя ж словы, то гэта выглядае дастаткова бедна».

    «Я перавяла ўсе дэвайсы на беларускую мову, але заўважыла вельмі цікавую рэч: калі ты штосьці хочаш знайсці ў гугле, табе трэба гэта зрабіць па-руску. Мала інфармацыі на беларускай мове».

    «Хацелася б цалкам перайсці на беларускую мову ва ўсіх сферах жыцця, але недахоп інфармацыі вымушае шукаць па-руску. Гэта азначае, што мы павінны рабіць свае рэсурсы на Вікіпедыі, публікаваць рэцэпты і іншыя свае рэчы, перакладаць заканадаўства на беларускую. 

    «Прызналася сабе, што стала хутчэй пераходзіць на беларускую з пачаткам вайны, бо мне хацелася ў вачах замежнікаў аддзяліць сябе ад расіянаў. Тут ёсць псіхалагічны фактар: не хацелася быць нейкім чынам дыскрымінаванай з-за рускай мовы».

    «У Офісе Ціханоўскай ёсць шмат людзей, якія размаўляюць па-беларуску, а ёсць частка, якая размаўляе па-руску. Заўсёды былі рухі да таго, каб пераходзіць на беларускую. Не памятаю такога, каб хтосьці прыйшоў на планёрку і сказаў: так, з заўтрашняга дня ўсе размаўляем па-беларуску».

    Цалкам інтэрв’ю можна прачытаць па спасылцы.

    Апошнія навіны