• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Юрыдычныя кансультацыі для беларусак(аў): ананімна і бясплатна

    03 красавіка, 2024

    У нашай краіне працягваюцца палітычныя рэпрэсіі і прававы дэфолт. Доступ да кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі абмежаваны, а зварот за падтрымкай спалучаецца з рызыкай для бяспекі – асабліва калі ідзе размова пра справы з палітычнай матывацыяй.

    З гэтых прычынаў сацыяльная служба дапамогі беларусам і беларускам «Адно акно» ў супрацоўніцтве з высокапрафесійнымі адвакатамі прапануюць выйсце – «гарачую лінію» з дзяжурствамі адвакатак(аў). Некалькі разоў на месяц у вас будзе магчымасць ананімна і бясплатна атрымаць юрыдычную кансультацыю.

    Першая сесія – 5 красавіка з 15:00 да 17:00 па беларускім часе.

    Як атрымаць кансультацыю?

    5 красавіка з 15:00 да 17:00 дастаткова будзе зрабіць званок па спасылцыкаб ананімна задаць пытанні і атрымаць кваліфікаваную юрыдычную кансультацыю. 

    З якімі запытамі можна звяртацца?

    ⚪️ грамадзянска-прававыя (нерухомасць, правы спажыўцоў, спадчына і тэстаменты),

    🔴 сямейнае права (развод, аліменты, падзел маёмасці, апякунства і г.д.),

    ⚪️ адміністрацыйнае права (штрафы, абскарджанні, пазбаўленне правоў, рэгістрацыя бізнесу, абарона правоў у сферы сацыяльных паслуг),

    🔴 крымінальнае права (кансультацыі і абарона па справах аб ДТЗ, крадзяжах і іншых злачынствах, дапамога пры затрыманні і арышце, працэдуры змякчэння пакарання, амністыя і да т.п.)

    Ці бяспечна гэта? 

    Так, таму што аператаркі на лініі не запісваюць і не захоўваюць дадзеныя пра званкі. Усё тэлефанаванні праходзяць праз бяспечную платформу з выкарыстаннем сучасных пратаколаў шыфравання. Гэта выключае магчымасць праслухоўвання ці перахопу дадзеных трэцімі асобамі.

    За дэталямі дзяжурстваў і атрыманнем доступу да юрыдычнай падтрымкі можна сачыць у афіцыйных акаўнтах «Аднаго акна» – у Telegram ды Instagram.

    Апошнія навіны