«Проста не хочацца верыць, што гэта – ужо шостая смерць беларуса ў турме. Невыносна нават уяўляць, у якіх умовах людзі знаходзяцца за кратамі, калі іх змест прыводзіць да такіх трагедый. Мяне не пакідае боль ад думак аб загінуўшых у няволі – у тым ліку таму, што больш за год я нічога не ведаю пра лёс свайго мужа.
З-за абсурднага абвінавачання ў абразе Лукашэнкі Аляксандр страціў самае каштоўнае – жыццё. Гэта чарговае сведчанне жорсткасці рэжыму. Заяўленая прычына смерці – ішэмічная хвароба сэрца – не можа служыць апраўданнем. Кожны чалавек, які знаходзіцца пад вартай, мае права на належны догляд і абарону здароўя. Відавочна, што гэта не было забяспечана. Як не была раней забяспечаная дапамога загінуўшым у турмах Алесю Пушкіну, Ігару Ледніку, Вітольду Ашурку. Як не забяспечваецца сёння Рыгору Кастусёву, Марыі Калеснікавай і Алесю Бяляцкаму, стан якіх пагаршаецца з кожным днём.
Свабода слова – асноўнае права чалавека. І абарона гэтага права – прыярытэт для краінаў, якія называюць сябе дэмакратычнымі. Відавочна, што рэжым выкрасліў гэтае словазлучэнне са свайго слоўніка. І гатовы зноў і зноў забіваць людзей, толькі каб прадэманстраваць сваю ўсёдазволенасць.
Я выказваю глыбокія спачуванні родным і блізкім Аляксандра. Я заклікаю нашых еўрапейскіх партнёраў і ўсю міжнародную супольнасць да актыўных дзеянняў. У беларускіх турмах гінуць людзі, і мы павінныя рабіць усё магчымае, каб запусціць працэс вызвалення тых, хто апынуўся за кратамі з-за палітычнага пераследу».