Адной з галоўных падзеяў працоўнага візіту беларускай лідаркі на Кіпр стала сустрэча ў Нікасіі з прэзідэнтам Нікасам Хрыстадулідзісам. Паколькі краіна па ўкладу з’яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай, то тутэйшы кіраўнік таксама выконвае ролю старшыні ўраду. Адпаведна, пытанні, якія актуалізуюцца падчас сустрэчаў, адразу праходзяць абмеркаванне на некалькіх палітычных узроўнях.
У дыялогу бакі закранулі шэраг актуальных для Беларусі пытанняў:
⚪️ спрашчэнне легалізацыі беларусаў на Кіпры;
🔴 падтрымка рэлакаваных бізнесаў;
⚪️ ціск на рэжым і яго шматбаковая ізаляцыя;
🔴 спрашчэнне бытавых юрыдычных працэдураў;
⚪️ адзіная пазіцыя па сітуацыі ў Беларусі на міжнароднай арэне.
Прэзідэнт Хрыстадулідзіс запэўніў Святлану Ціханоўскую ў падтрымцы беларускага народа. Ён падкрэсліў: палітыка Кіпра застаецца паслядоўнай у судзеянні дэмакратычным сілам і ізаляцыі рэжыму.