• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Рэжым Лукашэнкі – стул на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія. Калі ўпадзе адна ножка, разваліцца і ўсё крэсла»

    10 красавіка, 2024

    Беларуская лідарка падчас працоўнага візіту на Кіпр правяла брыфінг для амбасадараў у амбасадзе Польшчы. У прамове Святлана Ціханоўская адзначыла: рэжым Лукашэнкі не такі ўстойлівы, як можа падавацца.

    Акрамя таго, лідарка заклікала падтрымаць намаганні па вызваленню палітвязняў на міжнародным узроўні, а таксама вырашэнню праблемаў беларусаў з легалізацыяй за мяжой, мабільнасцю і выдачай візаў.

    Вось як гучалі ключавыя ідэі прамовы:

    📌 «Рэжым значна больш уразлівы, чым здаецца. Ён падобны на стул на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія. Калі ўпадзе адна ножка, разваліцца і ўсё крэсла».

    📌 «Я ўпэўненая, што змены ў Беларусі адбудуцца раней, чым у Расіі. У Беларусі няма падтрымкі дыктатуры. Няма падтрымкі ўдзелу ў вайне. Беларусы – глыбока еўрапейская нацыя, якая, як і Украіна, стала ахвярай імперскіх амбіцыяў Расіі».

    📌 «Пакуль мы размаўляем, тысячы палітзняволеных знаходзяцца за кратамі. Людзей у турмах ізалююць і катуюць, утрымліваюць у вельмі цяжкіх умовах. Прынамсі пяць чалавек ужо памерлі».

    📌 «Падтрымайце наш заклік да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў. Патрабуйце доступу да іх. Настойвайце на тым, каб інстытуты ААН звярнулі ўвагу на крызіс. Без ціску і міжнароднай увагі рэжым будзе працягваць разбураць нашае грамадства і забіваць нашых людзей за кратамі».

    Апошнія навіны