• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Першы візіт Святланы Ціханоўскай на Кіпр: што важнага?

    10 красавіка, 2024

    9-10 красавіка беларуская лідарка наведае Кіпр з працоўным візітам. Што плануецца падчас паездкі?

    ⚪️ Сустрэча з прэзідэнтам краіны Нікасам Хрыстадулідзісам;

    🔴 Перамовы са старшынёй Пастаяннага камітэта па замежных і еўрапейскіх справах Харысам Георгіадэсам і чальцамі камітэта; 

    ⚪️ Дыялог са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Анітай Дзімітрыу;

    🔴 Сустрэча з беларусамі Кіпра; 

    ⚪️ Брыфінг для дыпламатаў у амбасадзе Польшчы;

    🔴 Прыём для беларускага бізнесу ў амбасадзе ЗША. 

    Святлана Ціханоўская зверне ўвагу ўладаў Кіпра на важнасць абароны незалежнасці Беларусі, ціску на рэжым і прыцягненне яго да адказнасці. Пры сустрэчах з кіраўнікамі краіны галоўнымі тэмамі размоваў стануць праблемы легалізацыі беларусаў і шляхі іх вырашэння, у тым ліку – праз падтрымку праекта новага беларускага пашпарта. Асобна лідарка будзе весці гаворку пра распрацоўку праграмаў рэабілітацыі для былых палітвязняў, дзяцей рэпрэсаваных і ветэранаў вайны ва Украіне і іх сем’яў. 

    Святлана Ціханоўская: «Мы ўпершыню выпраўляемся на Кіпр з нацыянальным візітам, і я радая, што размовы пра Беларусь тут будуць весціся на самым высокім узроўні. У прыватнасці, з прэзідэнтам краіны – ён адначасова ўзначальвае і ўрад – мы абмяркуем, як можна дапамагчы нашым палітвязням: тым, хто застаецца за кратамі, і тым, хто выйшаў на волю ды патрабуе рэабілітацыі. Таксама я вынесу на парадак дня шэраг пытанняў, актуальных для беларусаў Кіпра».

    Апошнія навіны