Святлана Ціханоўская: «Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!.. Сёння мы вітаемся гэтымі словамі і яны напаўняюць нас надзеяй. Гэтая надзея ў кожнага свая. А якая надзея ў нашага народа? «Людзьмі звацца» – казаў класік. Засноўваць сем’і, гадаваць дзяцей, будаваць свой дом і мець годнае жыццё на сваёй зямлі сярод сваіх людзей…
Сёння гэтыя простыя рэчы патрабуюць надзеі, патрабуюць намагання што яны будуць. Мы выстаім, захаваемся, пройдзем праз гэтую цёмную даліну».