Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам Сікорскім на Дэльфійскім эканамічным форуме, дзе бакі абмеркавалі спіс прапановаў, падрыхтаваных Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і НАУ для польскіх уладаў.
Ключавыя тэмы, якія ўздымаліся падчас сустрэчы:
📌 Ваенна-палітычная сітуацыя ў Беларусі і апошнія пагрозы рэжыму ў бок Польшчы, пастаўкі рэжымам узбраенняў для расійскай арміі;
📌 Праблема атрымання польскіх візаў для беларусаў унутры краіны, а таксама ў трэціх краінах, дзе пражываюць беларусы;
📌 Пашырэнне практыкі выдачы палітычнага прытулку для беларусаў, якія не могуць вярнуцца ў Беларусь;
📌 Працяг падтрымкі польскім урадам тэлеканала «Белсат», незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці;
📌 Узмацненне ціску на рэжым і прыцягненне яго да адказнасці;
📌 Крокі па вызваленні палітвязняў, лёс Анджэя Пачобута, смерць Аляксандра Кулініча;
📌 Фармалізацыя адносінаў з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, стварэнне міжведамаснай працоўнай групы па пытаннях Беларусі і беларусаў;
📌 Правядзенне польска-беларускай канферэнцыі імя Тадэвуша Касцюшкі для ўмацавання польска-беларускіх сувязяў і выпрацоўкі стратэгіі па Беларусі;
📌 Удзел дэмакратычных сілаў ва Усходнім партнёрстве і іншых міжнародных фарматах.