Выбары ў Каардынацыйную Раду, назначаныя на травень, ужо не першы дзень выклікаюць актыўныя спрэчкі ў сеціве. Беларусы высвятляюць, ці патрэбны такі палітычны інстытут, хто павінен у яго ўваходзіць і якія задачы ён павінен вырашаць. Эксперты Офіса на чале са старэйшым палітычным дарадцам Аляксандрам Дабравольскім даюць адказы на самыя актуальныя пытанні.