Беларуская лідарка разам з галоўным дарадцам Франакам Вячоркай, былой палітзняволенай і мастачкай Асяй Булыбенка, і журналісткай і аналітыкам Ганнай Любаковай сустрэлася з Хоканам, наследным прынцам Нарвегіі.
Адной з галоўных тэмаў абмеркавання падчас сустрэчы стала сітуацыя з палітвязнямі. Святлана Ціханоўская распавяла прынцу пра жахлівыя ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах і падкрэсліла: шмат з якімі палітвязнямі няма сувязі праз рэжым інкамунікада.
Ася Булыбенка падзялілася гісторыяй сваіх дзвюх гадоў за кратамі, куды яна трапіла ў 19 гадоў. Мастачка распавяла пра выключэнне з універсітэту, ад’езд з Беларусі і тое, як праз сваю творчасць распавядае свету пра Беларусь і што насамрэч адбываецца ў краіне.
Акрамя таго, падчас сустрэчы з наследным прынцам уздымалася пытанне бягучай сітуацыі з беларускімі незалежнымі медыя. У размове Ганна Любакова падкрэсліла важнасць СМІ і ролю, якую яны маюць у распаўсюджванні сапраўднай інфармацыі пра Беларусь.