• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Слуханні ў Камітэце па замежных справах і сустрэча са спікеркай Парламента Кіпра: што важнага?

    11 красавіка, 2024

    Важным момантам працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай на Кіпр стала сустрэча са спікеркай Парламента Анітай Дзімітрыу. Ключавымі пытаннямі ў размове былі не толькі юрыдычныя спрашчэнні для беларусаў альбо падтрымка бізнесоўцаў, але і падтрымка палітвязняў. У прыватнасці, бакі абмеркавалі шэраг кароткатэрміновых праграмаў рэабілітацыі для дзяцей беларускіх палітзняволеных.

    Падчас слуханняў у Камітэце па замежных справах кіпрскага Парламента Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу палітыкаў на важнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Лідарка прапанавала Камітэту шэраг ініцыятываў, якія ўжо зараз могуць дапамагчы беларусам: 

    ⚪️ Пошук рашэнняў праблемаў беларускай дыяспары: легалізацыя, праязныя дакументы, ВНЖ і дазвол на адкрыццё банкаўскіх рахункаў.

    🔴  Стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у кіпрскім Парламенце, якія ўжо існуюць амаль ва ўсіх парламентах Еўрасаюза.

    ⚪️ Далучэнне да міжнароднай кампаніі сімвалічнага хроснага бацькоўства над беларускімі палітвязнямі, у якой удзельнічае ўжо больш за 400 парламентарыяў з розных краінаў свету.

    🔴 Візіт у Вільню ці Варшаву: сустрэцца з былымі палітвязнямі, журналістамі, актывістамі. Гэта дапаможа зразумець нашу сітуацыю, а таксама асвяціць яе ў СМІ.

    Апошнія навіны