• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Крысціна Шыянок: «Часам на тое, каб давесці, што ёсць праблема для беларускай супольнасці, сыходзіць не адзін месяц»

    01 красавіка, 2024

    У інтэрв’ю «Свабода Premium» дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы распавяла пра тое, як прыцягваецца ўвага да праблемаў беларусаў і беларусак, растлумачыла, як працуе Офіс і акрэсліла яго магчымасці.

    📌 «Мы часам са свайго боку наіўна думаем, што еўрапейскія службоўцы разважаюць гэтак сама, як і мы. Насамрэч не: часам на тое, каб давесці, што ёсць праблема для беларускай супольнасці, сыходзіць не адзін месяц. Але пасля таго, як мы можам прыцягнуць увагу да праблемы, неабходна збіраць практычную інфармацыю, каб на прыкладах шукаць з чэшскімі ўладамі і службоўцамі вырашэнне».

    📌 «Офіс у Чэхіі зарэгістраваны як інстытут. Гэта форма, якая надае нам суб’ектнасць і магчымасць актыўна працаваць над праектамі ў межах так званага «трэцяга сектару». Мы можам выступаць партнёрамі для вядомых чэшскіх арганізацый, дапамагаць ім з іх праектамі і ініцыятывамі. У чымсьці наадварот – прыўносіць новы ракурс».

    📌 «У Чэхіі ёсць шэраг праграмаў, накіраваных на Беларусь. Частка з іх скіраваная на дапамогу і рэабілітацыю былых палітвязняў. Гэта тое поле, дзе мы можам быць карысныя, бо мы ў шчыльным кантакце з тымі, хто цяпер выходзіць з-за кратаў».

    📌 «Часта людзі звяртаюцца з тым, з чым яны б звярталіся ў амбасаду. Мы намагаемся дапамагаць у такіх сітуацыях. У некаторых аспектах мы абмежаваныя, таму мы выбудавалі кантакты з іншымі арганізацыямі, да каго можам скіроўваць».

    📌 «Некаторыя профільныя міністэрствы ўспрымаюць нас як партнёра. Інакш бы не адбываўся двухбаковы дыялог, у тым ліку па пашпартнай праблематыцы. Нас заўсёды спрабуюць пачуць і да нас адкрытыя».

    Паглядзець інтэрв’ю цалкам можна па спасылцы.