У апошнія гады сілавікі старанна манітораць дзеянні беларусаў у сацсетках. Таму карыстальнікам унутры краіны важна кантраляваць сваю кібербяспеку. Асабліва гэта датычыцца «тэлеграм»-акаўнтаў. Калі вы знаходзіцеся ў рэспубліцы і актыўна карыстаецеся мэсанджарам, то, напэўна, выконваеце базавыя прынцыпы лічбавай бяспекі. Аднак мы прапануем вам рэкамендацыі, як дадаткова засцерагчы «тэлеграм»-актыўнасць.