• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Важна захаваць добрае імя беларускага бізнесу ў свеце». Святлана Ціханоўская адкрыла III Беларускі бізнес-форум 

    09 красавіка, 2024

    Беларуская лідарка выступіла з вітальнай прамовай на Беларускім бізнес-форуме ў Вільні. Мерапрыемства зладзіла Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой ABBA і Літоўская канфедэрацыя працадаўцаў

    На форуме, які праходзіць у Вільні ўжо ў трэці раз, галоўнымі тэмамі дыскусійных панэляў з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-асацыяцыяў Літвы стануць:

    ⚪️ Месца для Беларусі ў рэгіянальнай гандлёвай і дзелавой супольнасці;

    🔴 Бізнес-міграцыя беларусаў у Літву, яе бягучае становішча і перспектывы;

    ⚪️ Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве.  

    Беларуская лідарка падчас прамовы акцэнтавала ўвагу на значнасці прыватнага бізнесу для інавацыяў і дэмакратыі ў Беларусі:

    📌 «Прыватны бізнес – гэта душа квітнеючай эканомікі. Без прыватнага бізнесу няма ні ініцыятывы, ні творчасці, ні імкнення да новых дасягненняў і інавацыяў».

    📌 «Новай Беларусі патрэбна жыццяздольная эканоміка. Менавіта вы сёння закладваеце яе падмурак».

    📌 «Вельмі важна захаваць добрае імя беларускага бізнесу ва ўсім свеце. Яно павінна асацыявацца з празрыстасцю і сумленнасцю. Гэта менавіта тыя каштоўнасці, якія мы павінны прыўнесці ў Беларусь пасля дэмакратычных зменаў».

    📌 «Нават у эміграцыі беларусы застаюцца крэатыўнымі, ініцыятыўнымі і працавітымі. Я не баюся, што беларускія бізнесоўцы згубяцца ў свеце. Я ўпэўненая: яны будуць квітнець, ствараць працоўныя месцы, падтрымліваць дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасць».

    Апошнія навіны