• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дамова з фондам Абамы, сетка моладзевых лідараў. Маргарыта Ворыхава – пра паездку ў ЗША 

    08 красавіка, 2024

    У сакавіку дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава некалькі тыдняў правяла ў Злучаных Штатах, дзе сумяшчала працу ды адукацыю. У прыватнасці, яна сустракалася з рознымі арганізацыямі і дзяржаўнымі органамі, а таксама наладжвала сувязі з грамадскімі ініцыятывамі.

    Распавядаем пра самыя значныя падзеі паездкі: 

    ⚪️  Дамова з Фондам Абамы пра разгляд магчымасцяў для атрымання стыпендыяў моладзевымі лідарамі Беларусі.

    🔴 Запуск Глабальнай сеткі моладзевых лідараў з 21 краіны, якая спрыяе сталаму супрацоўніцтву, абмену ведамі і падтрымцы паміж партнёрамі.

    ⚪️ Дамова пра магчымы запуск пілотнага праекта сумесна з Educational Justice па міжнароднай праграме ментарства. Праект скіраваны на пераадоленне няроўнасці ў сферы адукацыі.

    🔴 Распрацоўка плана арганізацыі міжнароднай канферэнцыі па пытаннях моладзі і грамадзянскай актыўнасці. 

    ⚪️ Дамова пра супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы серыі публікацыяў, прысвечаных перадавому досведу і практычным прыкладам візіту. Матэрыялы будуць актуальныя для палітыкаў, выкладчыкаў і грамадзянскіх лідараў ва ўсім свеце.

    🔴 Сустрэчы з сенатаркай штата Мічыган Стэфані Чанг, а таксама з прадстаўнікамі дэпартаменту дэмакратыі, правоў чалавека і працы Махішай Адамс і Чарлі Келлеттам.

    Маргарыта Ворыхава распавяла пра мэты і вынікі візіту ў ЗША: 

    «Перайманне лепшых практык з розных краінаў і адаптацыя іх пад нашыя рэаліі дапаможа стварыць асяроддзе для развіцця моладзі, якое базуецца не на досведзе СССР, а на досведзе развітых краін свету. Пры гэтым будзе ўлічвацца наш кантэкст і гісторыя. Праз такія паездкі мы знаходзім шляхі для партнёрства, абмену досведам і ведамі. 

    У беларускіх студэнтаў з’явіцца больш магчымасцяў для абменаў і стажыровак, а таксама для адукацыі не толькі ў ЗША, але і ў іншых краінах свету. Мы жадаем бачыць Беларусь без межаў: адкрытую да новага і гатовую да развіцця».

    Апошнія навіны