Гэта добрая магчымасць паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай. Вы атрымаеце персанальны час для званка, падчас якога зможаце задаць пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы.
Размовы пройдуць заўтра, 3 красавіка, з 15:00 да 16:30 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.
Каб трапіць на размову са Святланай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZ0rde-srjsvHdY42Wd0nVkwPIcoeAOL6OhT