У рамках праграмы «Беларускія валанцёры на выбарах у ЕП» у траўні-пачатку чэрвеня вы можаце паўдзельнічаць у агульнаеўрапейскай электаральнай кампаніі.
Што будзе?
📌 Вы будзеце займацца арганізацыяй і правядзеннем свабодных і сумленных выбараў.
📌 Праз ваш удзел беларуская праблематыка апынецца вышэй у парадку дня Еўрапарламента.
📌 А пры пазітыўным выніку выбраў – можна будзе развіваць камунікацыю і супрацоўніцтва з еўрадэпутатам.
Як далучыцца?
Удзельнічаць могуць беларусы і беларускі, якія жывуць на тэрыторыі ЕС. Запоўніце адмысловую форму і апішыце сваю матывацыю – і хутка з вамі звяжуцца.
🗓 Заяўкі прымаюцца да 3 траўня ўключна.