На прарэжымным тэлеканале выйшаў чарговы прапагандысцкі фільм. У ім студэнтаў БНТУ абвінавачваюць у «тэрарызме і супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі». Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава адзначыла: мы бачым чарговы прыклад таго, як рэжым выкарыстоўвае медыя для распальвання варожасці і маніпуляцыі грамадскай думкай.
«У фільме моладзь падаюць як групу, якая «лёгка паддаецца ўплыву» і патрабуе пастаяннага кантролю. Паказвае іх нясталымі і падатлівымі, ствараючы вобраз не здольных прымаць адказныя рашэнні людзей. Такі падыход не проста прымяншае годнасць і самастойнасць моладзі: ён абмяжоўвае іх права на свабоду думкі і самавыяўлення. Праз прызму прапаганды маладыя людзі ўспрымаюцца не як паўнавартасныя ўдзельнікі грамадскага дыялогу, а як аб’екты, якія падлягаюць кантролю і маніпуляцыі.
Да таго ж, карыстаючыся ярлыком «лёгка паддаюцца ўплыву» можна апраўдваць рэпрэсіі, цэнзуру, сачэнне. Так і ствараецца атмасфера страху, знаходзячыся ў якой з’яўляецца пачуццё, што за кожным тваім крокам сочаць. Што любое дзеянне або выказванне можа быць інтэрпрэтаванае як «дэструктыўнае» або супярэчлівае дзяржаўнай ідэалогіі».
Падрабязней – у відэа.