Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў рамках шоу «Мне тоже не нравится» ацаніў абмежаваную мабільнасць людзей унутры краіны і растлумачыў, што робяць дэмакратычныя сілы, каб яе пазбегнуць.
Што важнага адзначыў Вячорка:
📌 «Мы прабіваем кампанію «Мільён шэнгенскіх візаў для беларусаў у год» як стандарт. Гэта ўзровень, які быў да вайны і рэвалюцыі. Зараз выглядае нерэалістычна, але трэба да гэтага імкнуцца».
📌 «Вельмі важныя студэнцкія візы. Летась лічба студэнтаў, якія паехалі ў Расію была большая, чым у Еўрасаюз. Гэта кепская тэндэнцыя, таму што праз пяць гадоў у іх будуць расійскія кантакты, сувязі, мысленне. Чым менш кантактаў з Еўропай, тым больш – з Расіяй».
📌«Трэба, каб беларусы зразумелі, адкуль узнікаюць дыскамфорт і праблемы. Яны ўзнікаюць не таму што Еўрасаюз кепскі, а таму што рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб такія праблемы ўзнікалі».
📌 «Беларусы, якія выехалі, павінны праяўляць сябе, паказваць падтрымку Украіне, выходзіць у грамадскасць. Для замежных палітыкаў гэта мае значэнне, калі нас мала відаць. Вялікая адказнасць на нас, на тых, хто ў выгнанні, на беларускіх дыяспарах: быць больш заўважнымі, больш працаваць з палітыкамі».
📌 «Як толькі мы перастанем рабіць міжнародную дзейнасць, нас вельмі хутка запішуць у адзін кошык з расіянамі».