Святлана Ціханоўская дала адкрытую лекцыю ў Ковенскім універсітэце імя Вітаўта Вялікага. Лідарка прысвяціла выступ ролі дэмакратычнай Беларусі ў бяспецы Усходняй Еўропы. Праз прызму таго, што адбываецца ў нашай краіне, яна разгледзела палітычныя і эканамічныя фактары, якія адбіваюцца на стабільнасці у рэгіёне.
Вось самыя яркія цытаты з лекцыі Святланы Ціханоўскай:
📌 «Можа падавацца, што рэжым у Беларусі кансалідаваны і моцны. Але гэта не так. Нават тыя, хто працуюць на дыктатара, разумеюць: Лукашэнка – гэта тупік, і яго палітыка вядзе ў нікуды. Многія з гэтых людзей не жадаюць падзяляць адказнасць за злачынствы рэжыму».
📌 «Рэжым больш не генеруе новых ідэй і не здольны прапанаваць людзям нічога, акрамя рэпрэсій і вайны. Нават прыхільнікі дыктатара пачалі бачыць вялізны кантраст паміж тым, што ён кажа, і рэальнасцю, у якой яны жывуць. Вы спытаеце, чаму ж тады яны не робяць ніякіх дзеянняў? Думаю, гэта страх. Рэпрэсіі, можа, і не прымушаюць вас любіць рэжым, але яны паралізуюць любую дзейнасць і свядомасць людзей».
📌 «Калі чую, што беларускія жаўнеры не ўступілі ў баявыя дзеі дзякуючы агрэсару, то вельмі раздражняюся. Гэта адбылося толькі таму, што беларусы занялі актыўную антываенную пазіцыю. Дыктатар разумее: калі ён аддасць такі загад, то адразу настроіць людзей супраць рэжыму».