На закрытай сустрэчы беларуская лідарка і Наталля Пінчук гаварылі пра асабістае – лёсы мужоў Сяргея Ціханоўскага і Алеся Бяляцкага. Таксама абмеркавалі шляхі да вызвалення палітвязняў і тое, як у гэтым можа дапамагчы міжнародная супольнасць.
Святлана Ціханоўская: «Я захапляюся стойкасцю і мужнасцю Наталлі, і ўдзячная ёй за цёплую сустрэчу, падтрымку і магчымасць падзяліцца супольным болем. Пасля нашай размовы я ў чарговы раз упэўнілася ў тым, як важна працягваць распавядаць пра палітвязняў, дапамагаць ім і іх сем’ям усімі магчымымі спосабамі. Як бы ні было складана, важна працягваць працаваць – не толькі дзеля сваіх любімых, але і дзеля ўсіх беларусаў, якія, як і Сяргей і Алесь, знаходзяцца за кратамі».