• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі Вялікай сямёркі і экспертамі ў Вашынгтоне

    12 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская пачала візіт у Вашынгтон з сустрэчы з амбасадарамі і дыпламатамі краінаў Вялікай сямёркі. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі экспертнай супольнасці. Беларуская лідарка падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі для Беларусі і неабходнасць працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі для вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных выбараў.

    Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі: 

    📌 арганізацыю вялікай кампаніі ў ЗША па палітвязнях – у тым ліку публічны ліст генеральнаму сакратару ААН ад кангрэсменаў і сенатараў;

    📌 пашырэнне стыпендыяў для беларускіх студэнтаў і магчымасцяў для іх выезду на навучанне ў ЗША і іншыя краіны;

    📌 меры па ўзмацненні санкцыйнага ціску на рэжым і павелічэнне фінансавай дапамогі дэмакратычнай Беларусі;

    📌 пошук і замарожванне актываў Лукашэнкі ў іншых краінах – у тым ліку ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах;

    📌 ролю і адказнасць рэжыму ў вайне супраць Украіны, супрацоўніцтва паміж расійскай і беларускай арміямі;

    📌 супрацоўніцтва Лукашэнкі з Іранам, Кітаем і іншымі аўтарытарнымі рэжымамі – і наступствы гэтага супрацоўніцтва.

    Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская плануе абмеркаваць магчымасць па ўдзелу ў Саміце НАТА, які адбудзецца ў ліпені, і ўзяць удзел у мерапрыемствах з мемарыялам па ахвярах камунізму.

     

    Апошнія навіны