Чатыры гады таму затрымалі Сяргея Ціханоўскага. Зараз пра яго мала што вядома нават сям’і і блізкім. Але родныя, сябры і паплечнікі Сяргея вераць у яго словы і працягваюць справу, якой ён жыў. Яны гатовыя стаць яго голасам — і нагадваць пра галоўнае.
📌 «Я хачу, каб у Беларусі было мясцовае самакіраванне. Каб мы маглі самі выбіраць сабе старасту вёскі, мэра ці любога іншага кіраўніка – і пытацца з яго за тое, што ён зрабіў для людзей».
📌 «Я хачу, каб у Беларусі былі сумленныя і незалежныя суды. Каб кожны чалавек, калі ён правы, мог даказаць гэта ў судзе. Так, мы за зменнасць улады, за сумленныя выбары, за мясцовае самакіраванне, за незалежныя суды».
📌 «Я лічу, што мы павінны вярнуць канстытуцыю, якую ў нас скралі. Акрамя таго, галоўны закон дзяржавы мусіць выконвацца. Цяпер на яго плююць».
📌«Кожны народ варты сваёй улады, і я лічу што беларусы ўжо змяніліся і яны ўжо вартыя іншай улады».
📌 «Вырашаць павінен беларускі народ куды рухацца, а не адзін чалавек».
📌 «Ніхто не ведае, колькі нам адведзена. Заўтра нас можа збіць машына. Таму жыць трэба сёння. І жыць трэба так, каб потым, азіраючыся на жыццё, не было сорамна. Жыць трэба з годнасцю. Тады ніколі ні пра што не будзеш шкадаваць».
📌 «Страх – гэта тое, што трымае нас у гэтым стане. Адзін чалавек трымае ў страху 9,5 мільёнаў. Давайце пазбаўляцца ад гэтага страху ўжо».
📌 «Прашу вас не спадзявацца на кагосьці, акрамя вас. Ніхто не будзе змагацца за вашыя правы. Ніхто не спыніць беззаконне акрамя вас. Я зычу вам стаць грамадзянамі, якія возьмуць на сябе адказнасць за Беларусь. Змагайцеся за свае правы!»
📌 «Я сябе зрабіў лепш, калі пачаў задумвацца пра любоў да бліжняга, пра тое, навошта я жыву – і што застанецца пасля мяне. І калі ты жывеш так, што, калі памрэш сёння, то табе не будзе сорамна за тое, што ты зрабіў – і за тое, як ты жыў, то і страху перад смерцю ніколі не будзе. Ды і ўвогуле ніякага страху не будзе».
📌 «Ідучы на кампраміс з сумленнем, заплюшчваючы вочы на несправядлівасць і беззаконне, адмоўчваючыся, многія думаюць, што так зберагуць сваё жыццё. Насамрэч яны так змогуць падоўжыць толькі сваё існаванне, а не жыццё».
📌 «Я веру, што разам мы пабудуем сапраўдную краіну для жыцця. Шчыра зычу ўсім вам не губляць веру ў тое, што праўда і справядлівасць перамогуць зло і беззаконне».