• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Таццяна Шчытцова: «Якога чалавека спрабуе выхаваць рэжым? Нейкую маральную пачварыну, канешне!»

    03 чэрвеня, 2024

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова ў інтэрв’ю для медыя Новы Час растлумачыла, як супрацьстаяць таталітарным метадам выхавання ў Беларусі і чаму ў лукашэнкаўскіх ідэолагаў не атрымаецца зрабіць моладзь сваімі служкамі.

    Прыводзім важныя моманты з інтэрв’ю:

    📌 «У лукашэнкаўскага рэжыму няма ідэалогіі, але ёсць агульная ідэалагічная рамка. Яна базуецца на падзеле ўсяго свету паміж «свае» – «ворагі», і на саюзе з Расіяй.

    📌 «Якога чалавека спрабуе выхаваць рэжым? Нейкую маральную пачварыну, канешне. Калі становіцца цікава наведваць турмы – гэта страшна. Калі такія мерапрыемствы праводзяцца з 1-га класа, то напрыканцы школы гэта будзе ўспрымацца як нешта нармальнае».

    📌 «Пакуль у Беларусі адкрыты інтэрнэт з усімі яго разнастайнымі магчымасцямі, у тым ліку адукацыйнымі – гэта вельмі моцны інструмент супраціву».

    📌 «Працяг працы выкладчыкам ва ўмовах рэпрэсіяў і неататалітарызму не павінен аўтаматычна разглядацца як падстава для абвінавачанняў. Важна, каб у адукацыі заставаліся людзі, якія могуць нармальна размаўляць з маладым пакаленнем».

    📌  «Русіфікацыя, – гэта інструмент культурнай каланізацыі краіны. Такая пагроза ёсць, але ёсць і супрацьстаянне. Галоўная задача для будучай рэформы адукацыі – пераадолець культурнае дамінаванне «рускага свету».

    Апошнія навіны