• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Нашыя дзеці мацнейшыя за жах рэжыму»: Святлана Ціханоўская – да міжнароднага дня абароны дзяцей

    01 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Ведаеце, мая дачка часта пытаецца пра жыццё ў Беларусі. Ёй цікава, дзе я хадзіла ў школу, як пазнаёмілася з татам і кім мы працавалі. Яна ведае, што мы жывем не дома. Яна разумее, што дом – гэта месца, куды цяпер нельга, нават калі вельмі хочацца. Амаль палову свайго жыцця яна правяла ў чужой краіне. Мне балюча, што ў мяне няма адказу на яе самае частае пытанне: «Калі мы зможам вярнуцца дадому?»

    Мой сын быў змушаны пасталець вельмі рана. Я стараюся даць яму нармальнае дзяцінства, але гэта не заўсёды лёгка. Пакуль яго аднагодкі абмяркоўваюць камп’ютарныя гульні і першыя закаханасці, ён сумуе па аднятым жыцці.

    Нашыя дзеці не заслужылі такога юнацтва. Бабулі і дзядулі не могуць правесці з імі летнія вакацыі, сябры не могуць паклікаць іх на гульні ў двор роднай хаты. Замест сапраўднай беларускай гісторыі, нашых дзяцей вучаць абыходзіцца з аўтаматамі. Замест важных кніг Васіля Быкава, Янкі Купалы, Святланы Алексіевіч іх знаёмяць з прапагандысцкімі ролікамі.

    Але нашыя дзеці мацнейшыя за жах рэжыму. Іх не зламаць ні страхам, ні хлуснёй. Яны бачаць усю праўду, як на далоні, і смяюцца з тых, хто спрабуе пераканаць іх у адваротным.

    Мае дарагія! Будучыня Беларусі за нашымі дзецьмі, і нашая задача – падаваць ім прыклад. Толькі праз адкрытасць, падтрымку і размовы мы зможам абараніць іх ад ідэалогіі тых, хто забраў у іх бесклапотнае дзяцінства. Я ведаю: бацькоўская любоў і клопат заўсёды мацнейшыя за навязаную прапаганду».

    Апошнія навіны