Святлана Ціханоўская: «Пасля сямі месяцаў зняволення беларускі актывіст і рэжысёр вызвалены з-за кратаў. Сем месяцаў таму Андрэя Гнёта затрымалі па запыце беларускіх сілавікоў: актывіста абвясцілі ў вышук праз Інтэрпол па надуманых абвінавачваннях у нявыплаце падаткаў.
Пакуль што Андрэй знаходзіцца пад хатнім арыштам, але я шчаслівая тым, што ён нарэшце змог апынуцца дома. Гэта вынік маштабнай сумеснай працы дыпламатаў ЕС, беларускіх палітыкаў, юрыстаў і грамадскіх арганізацыяў. Мы разам даводзілі, што пераслед актывістаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі – гэта недапушчальная практыка, якая парушае асноўныя прынцыпы дэмакратыі і правы чалавека.
Разам з тым я заклікаю ўлады Сербіі не выдаваць Андрэя ў Беларусь і спыніць ягоны пераслед. У прыватнасці, зняць усе абмежаванні свабоды, вызваліць з-пад хатняга арышту – і самастойна дазволіць пакінуць краіну. Я ўпэўнена: краіны ЕС падтрымаюць беларускага актывіста і дапамогуць у легалізацыі на сваёй прасторы».