ВІЗІТ У ШВЕЦЫЮ
На пачатку тыдня Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Швецыю.
20 траўня беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі і міністаркай па еўрапейскіх справах. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі пытанні падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, выдачы візаў для беларусаў і беларусак, падтрымкі палітвязняў і іншыя. Святлана Ціханоўская падзякавала міністру за запуск працэдураў па спрашчэнні працэдуры легалізацыі для беларусаў і беларусак: цяпер можна атрымаць шведскія дакументы з пратэрмінаваным пашпартам. Важна адзначыць, што Швецыя змяніла ацэнку Беларусі – краіна больш не лічыцца бяспечнай. Раней гэта служыла прычынай для адмоваў беларусам і беларускам у легалізацыі.
Таксама Ціханоўская сустрэлася са спікерам шведскага парламента і чальцамі дэлегацыяў у ПА АБСЕ і ПА РЕ.
21-22 траўня прайшла Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі.
Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з прамовай. Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на палях канферэнцыі. Сустрэчы прайшлі з былым міністрам замежных справаў Літвы; лідаркай апазіцыі, старшынёй сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі і былой прэм’ер-міністаркай Швецыі, групай «За дэмакратычную Беларусь».
21 траўня ў рамках Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у вечарыне сучаснай беларускай культуры My future, an empty seat, на якой выступіла з прамовай.
21 траўня міністр міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця Швецыі Ёхан Форсэль абвясціў, што краіна выдзяляе пяць мільёнаў шведскіх кронаў на падтрымку палітычных зняволеных і іх сем’яў у Беларусі. У прамове ён падкрэсліў, што для шведскай палітыкі важна паглыбіць дыялог з беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў выгнанні пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай.
Падчас працоўнай паездкі Святлана Ціханоўская і Тобіяс Більстром напісалі супольны артыкул да дня салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Яны адзначылі, што Беларусь працягвае барацьбу за сваю незалежнасць, а міжнародная падтрымка гэтага вельмі важная. Гэта паказвае, што падтрымка дэмакратыі ў Беларусі застаецца прыярытэтам на міжнародным узроўні.
Падчас канферэнцыі ў Стакгольме адбылася закрытая панэльная дыскусія з удзелам дыпламатаў, чыноўнікаў і палітыкаў з краінаў Еўрасаюзу і ЗША, на якой Святлана Ціханоўская распавяла, якая дапамога патрэбна Беларусі.
Вечарам 21 траўня беларуская лідарка сустрэлася з беларусамі і беларускамі Швецыі. Разам яны ўзялі ўдзел у акцыі салідарнасці да Дня беларускіх палітвязняў. Перад дыялогам з дыяспарай і ўдзелам у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай: «Калі ты адчуваеш падтрымку і салідарнасць – гэта дае сілы змагацца».
22 траўня падчас адкрыцця другога дня Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла перад прысутнымі. У сваёй прамове яна падзякавала за арганізацыю і пазначыла, што першы дзень быў натхняльным, адзначаючы значэнне абмеркавання беларускай ідэнтычнасці і культуры.
Таксама падчас другога дня канферэнцыі адбылася панэльная дыскусія пра дапамогу дэмакратычнаму руху, на якой беларуская лідарка выступіла з прамовай: «Калі ласка, разглядайце падтрымку дэмакратычнай Беларусі як свае інвестыцыі ў мір і бяспеку на ўсім кантыненце. Без свабодных Беларусі і Украіны праект Еўропы ніколі не будзе завершаны».
ТРЭЦЯЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ»
Святлана Ціханоўская аб’явіла пра правядзення трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь», якая будзе аб’ядноўваць беларускіх дэмакратычных абаронцаў, актывістаў, і дыяспару для абмеркавання стратэгічных прыярытэтаў наступнага года. Мерапрыемства адбудзецца ў Вільні 3-4 жніўня.
КАНГРЭС ПА ПАЛІТЫЧНЫХ ЗНЯВОЛЕНЫХ У ПРАЗЕ
З 23 па 25 траўня ў Празе праходзіць Кангрэс па палітычных вязнях #WithoutJustCause. У івэнце, арганізаваным Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі пры падтрымцы Амбасады ЗША, бяруць удзел сябры вядучых беларускіх праваабарончых арганізацыяў і гуманітарных ініцыятываў, знаўцы ў галіне права, беларускія і замежныя палітыкі і дыпламаты, а таксама былыя палітзняволеныя і іх родныя.
Святлана Ціханоўская на кангрэсе выступіла з кранальная прамовай: «Я б хацела, каб здарыўся цуд і мае дзеці змаглі абняць свайго бацьку».
Кангрэс па палітвязнях у Празе стаў першым за апошнія гады вялікім экспертным і палітычным мерапрыемствам, цалкам прысвечаным праблематыцы палітвязняў у Беларусі. У адрозненне ад іншых мерапрыемстваў, гэты кангрэс прызначаны для абмеркавання праблем палітвязняў з дапамогай грамадскага дыялогу.
ПАСЯДЖЭННЕ СТАЛАГА КАМІТЭТА ПАРЕ
Святлана Ціханоўская выступіла на пасяджэнні Сталага камітэта ПАРЕ, выказаўшы падзяку за падтрымку Літвы і заклік прыняць дэмакратычную Беларусь у якасці назіральніка ў Камітэце Міністраў. Яна падкрэсліла значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе за волю і патрабавала ад ПАРЕ ізаляваць дыктатарскія рэжымы Пуціна і Лукашэнку, і працягваць падтрымку беларускага народа.
ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ
21 траўня адзначылі Дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. Ціханоўская ў прамове да дня салідарнасці з палітвязнямі выказала глыбокі боль па адносінах да рэпрэсаваных у Беларусі. Яна падкрэсліла масавасць рэпрэсіяў у краіне і адзначыла, што тысячы людзей былі ці знаходзяцца за кратамі, становячыся ахвярамі катаванняў.
Падчас працоўная паездкі ў Швецыю беларуская лідарка сустрэлася з дыяспарай. Разам яны ўзялі ўдзел у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі. Перад гэтым Святлана Ціханоўская выступіла з эмацыйнай прамовай, у якой падзялілася тым, як перажывае асабісты боль, а таксама заклікала надалей працаваць для вызвалення палітвязняў.
Святлана Ціханоўская выказала словы вялікай падзякі за ўдзел у акцыях салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, падкрэсліўшы, што гэта агульны крок да справядлівасці. Яна падкрэсліла важнасць падтрымкі для тых, хто несправядліва пазбавіўся свабоды.
Шматлікія беларускія ініцыятывы і актывісты арганізавалі шэраг мерапрыемстваў і імпрэзаў да Дня салідарнасці з палітзняволенымі, якія будуць праходзіць з 19 па 26 траўня. Офіс Святланы Ціханоўскай сабраў усе мерапрыемствы ў адным спісе.
ПАДТРЫМКА ЗНЯВОЛЕНАЙ ПАЛІНЫ ШАРЭНДЫ-ПАНАСЮК
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на волю пасля адбыцця тэрміну. На яе была заведзена новая крымінальная справа. Святлана Ціханоўская заклікала падтрымаць палітвязынку: «Учора адважная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая цалкам адбыла свой незаконны 4-гадовы прысуд, не была вызваленая, як тое павінна было здзейсніцца. У турме яе катавалі і жорстка абыходзіліся. Я заклікаю міжнародную супольнасць не пакідаць гэта без увагі».
НОВАЯ РЭФОРМА БЕЛАРУСКАЙ АДУКАЦЫІ
Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова пракаментавала сустрэчу прадстаўнікоў міністэрстваў адукацыі Беларусі і Расіі. У яе рамках абмяркоўваліся планы па ўніфікацыі адукацыйных праграмаў для каледжаў – і больш шырокаму ўзаемадзеянню краін у справе выхавання навучэнцаў.
ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ ІГАРА ЛОСІКА
Святлана Ціханоўская павіншавала з Днём Нараджэння палітзняволенага Ігара Лосіка. Святлана Ціханоўская: «Сёння Ігару Лосіку спаўняецца 32 гады. Гэты вясновы дзень ён мусіў праводзіць разам з жонкай і дачкой. Але рэжым пазбавіў яго гэтай магчымасці, асудзіўшы на 15 гадоў турмы – самы вялікі тэрмін для беларускага журналіста».
ПРАБЛЕМЫ БЕЛАРУСКІХ НЕЗАЛЕЖНЫЯ МЕДЫЯ
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка выступаў на Львоўскім медыяфоруме, дзе падзяліўся сваімі думкамі пра актуальныя праблемы медыя.
ВЫБАРЫ Ў КААРДЫНАЦЫЙНУЮ РАДУ
25 траўня пачалося галасаванне на выбарах у Каардынацыйную Раду. Святлана Ціханоўская: «Выбары ў Каардынацыйную Раду – гэта першая спроба арганізаваць незалежны выбарчы працэс, чаго беларусы пазбаўленыя былі дзесяцігоддзямі».
МЕДЫЯ
Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Financial Times (Вялікабрытанія і міжнароднае), Altinget (Швецыя), Kanał Zero (Польшча), EW Magazine (Нідэрланды), Polskie Radio (Польшча), Nettavisen (Нарвегія), RESPEKT (Чэхія).