Падчас візіту ў Страсбург адбылася прэзентацыя кнігі «Дэмакратызацыя Канстытуцыі Беларусі — на шляху да Канстытуцыі для новай Беларусі ў еўрапейскім кантэксце». Гэта кніга з’яўляецца вынікам сумеснай працы беларускіх і аўстрыйскіх экспертаў над праектам Канстытуцыі дэмакратычнай Беларусі.
Падзея прайшла падчас сімпозіума, арганізаванага Пастаянным прадстаўніцтвам Аўстрыі пры Радзе Еўропы. Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці і падзякавала аўтарам і арганізатарам: Томасу Бушбаўму, Катарыне Пабэль, Анатолю Лябедзьку. Лідарка таксама выказала падзяку ўсім экспертам, якія спрыялі стварэнню кнігі, а таксама Аўстрыі і Радзе Еўропы за падтрымку беларускага дэмакратычнага руху.
Святлана абвясціла, што 9 снежня ў Бруселі будзе прадстаўлены новы пакет праектаў законаў аб правах і свабодах — яшчэ адзін крок да еўрапейскай і прававой Беларусі.
Святлана Ціханоўская:
«Канстытуцыя павінна служыць чалавеку, а не ўладзе. Давайце разам будаваць дарогу ў будучыню — свабодную, прававую і еўрапейскую Беларусь».