• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — да дня таты

    21 кастрычніка, 2025

    21 кастрычніка ў Беларусі святкуецца Дзень таты. Святлана Ціханоўская з цёплым віншаваннем:

    «Таты, сёння — ваш дзень. Хачу падзякаваць кожнаму, хто любіць, абараняе і падтрымлівае сваіх дзяцей, хто ўмее быць побач нават на адлегласці, хто не баіцца вучыць сваіх сыноў і дачок галоўнаму: быць сумленнымі і свабоднымі.
    У нашай сям’і Агнія і Карней не бачылі тату 5 гадоў. Але ўсе гэтыя гады Сяргей быў у іх жыцці — праз відэа, памяць, усмешкі на сямейных фотаздымках. І праз прыклад, што ён заўсёды даваў.

    Наш з Сяргеем сын ужо ў тым узросце, калі радзей гаворыць пра пачуцці і часцей намагаецца абмеркаваць з татам навіны, палітыку і штучны інтэлект. А нашая дачка ўсё яшчэ малюе адкрыткі і абдымае Сяргея без стомы. І ўсё гэта — цэлы свет цяпла і пяшчоты, які часта зусім не патрабуе словаў.

    Бачыць гэтую любоў — велічэзнае шчасце. І я зычу, каб кожная сям’я адчула гэтае шчасце: тыя, хто цяпер побач са сваімі сем’ямі, і тыя, каго рэжым пазбавіў гэтага права.

    Гэтая сітуацыя, на жаль, вельмі знаёма беларускім сем’ям. Хтосьці — за кратамі, бо хацеў лепшага для сваіх дзяцей. Хтосьці часцей знаходзіцца за мяжой, чым дома, бо працуе, каб сям’я ні ў чым не мела патрэбы.

    Таму ў гэты дзень я хачу пазычыць кожнаму таце мець магчымасць пачуць і сказаць простае «дзякуй» і «люблю». Са святам!»

    Апошнія навіны