• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Люксембургу Ціханоўская ўзяла ўдзел у пашыранай нефармальнай вячэры міністраў замежных справаў краінаў Еўрасаюза з удзелам прадстаўнікоў Турцыі, Украіны, Ірака і іншых дзяржаваў

    20 кастрычніка, 2025

    Па запрашэнні міністра замежных справаў Люксембурга Ксаўе Бетэля Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у працоўнай вячэры напярэдадні пасяджэння Рады ЕС па замежных справах. Акрамя кіраўнікоў дыпламатыі краінаў ЕС, у сустрэчы ўдзельнічалі міністры замежных справаў Украіны, Турцыі, Туркменістана, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Ірака і Малдовы. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі Еўракамісіі.

    Падчас дыскусіі абмяркоўвалі сітуацыю на Блізкім Усходзе, расійскую вайну супраць Украіны, а таксама сітуацыю ў рэгіёне. Святлана Ціханоўская распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, пытанні бяспекі і ваенныя рызыкі, а таксама прадставіла бачанне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета адносна шляхоў выхаду з крызісу ў Беларусі, і першым крокам — вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў.

    З еўрапейскімі міністрамі яна абмеркавала падтрымку незалежных СМІ, палітвязняў і рэпрэсаваных, палітыку ЕС у дачыненні да Беларусі, гуманітарныя намаганні ЗША па вызваленні палітвязняў, а таксама сітуацыю з правамі чалавека.

    Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сібігам — яны абмеркавалі развіццё кантактаў, вынікі яе размовы з прэзідэнтам Зяленскім і праекты падтрымкі беларускай дыяспары, асабліва моладзі ва Украіне.

    З міністрам замежных справаў Малдовы Міхаем Папшоем абмеркавалі пашырэнне дыпламатычных кантактаў і падтрымку беларусаў у Малдове. Ціханоўская павіншавала Малдову з перамогай праеўрапейскіх сілаў на выбарах.

    Падчас размовы з міністрам замежных справаў Арменіі Араратам Мірзаянам яна прывітала курс краіны на еўраінтэграцыю і намаганні па дасягненні міру.

    З міністрам замежных справаў Турцыі Хаканам Фіданам Ціханоўская абмеркавала пытанні бяспекі беларусаў, якія знаходзяцца ў Турцыі, і магчымасці для далейшай камунікацыі.

    З еўракамісаркай Мартай Кос Святлана Ціханоўская абмеркавала вынікі сустрэчы высокага ўзроўню і падтрымку грамадзянскай супольнасці, культурніцкіх ініцыятываў, НДА, медыя і адукацыйных праграмаў для беларусаў.

    Ціханоўская прадставіла бачанне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета адносна шляхоў выхаду з крызісу ў Беларусі, і першым крокам — вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў.

    «Для нас вельмі важна, што калі адбываюцца такія сустрэчы, Беларусь заўсёды запрашаюць. Нас не забываюць і адрозніваюць рэжым ад народа. Калі мы ўдзельнічаем поруч з дзясяткамі міністраў, гэта дае нам голас і ўплыў, каб беларускія інтарэсы былі пачутыя. Гэта ўмацоўвае не толькі суб’ектнасць дэмакратычных сілаў, але і суб’ектнасць усяго беларускага народа. Я мела шмат шчырых размоваў на гэтай сустрэчы, і з’явіліся новы кантакты. На жаль, асабліва ў постсавецкіх краінах вельмі мала ведаюць пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Думаю, што мы можам супрацоўнічаць больш, асабліва ў гуманітарных пытаннях», — сказала Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны