• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская аб’яўляе пра правядзенне трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь»

    27 мая, 2024

    Мерапрыемства пройдзе 3–4 жніўня ў Вільні. Яго мэта — сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы і дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння.

    Бліжэйшым часам будзе сфармавана працоўная група, якая падрыхтуе змест, павестку і прапрацуе дэталі мерапрыемства. Адзначым, што ўся афіцыйная камунікацыя па канферэнцыі “Новай Беларусь” праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org Калі ласка, дбайце пра сваю кібер-бяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!

    Святлана Ціханоўская: «На Канферэнцыі Новай Беларусі мы зможам разам, шчыра і адкрыта ацаніць усе выклікі, з якімі сутыкаемся на нашым шляху, прааналізаваць памылкі. Абмеркаваць, што хвалюе беларусаў і беларусак, якія кожны дзень праходзяць праз шматлікія выпрабаванні. Нам трэба пачуць адно аднаго, нават калі здаецца, што цяжка прыйсці да агульнага разумення. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам дамагчыся поспеху».

    Апошнія навіны